Свіна
Свіна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Басейн | 360 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Малое Белае |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Прудок |
• Вышыня | 150,5 м |
• Каардынаты | 55°40′35,50″ пн. ш. 29°33′51″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Обаль |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Казьяны |
• Вышыня | 136,5 м |
• Каардынаты | 55°32′40,68″ пн. ш. 29°29′57,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Гарадоцкі раён, Полацкі раён, Шумілінскі раён |
— выток, — вусце |
Свіна́[1] — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудок Гарадоцкага раёна, цячэ праз возера Ласосна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Казьяны Шумілінскага раёна. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Рэчышча звілістае. Прымае прытокі з 47 азёр, якія займаюць каля 4[2] % вадазбору. Пад лесам каля 59 %.
У басейне ракі азёры Малое Белае, Вялікае Белае, Навасёлкі, Свіно, Вялікая Восмата, Малая Восмата, Беразінец, Жодзень, Соміна (Бабарыкі), Ласосна, Званае, Гваздок, Датына, Койдзінец, Макеенскае, О́балінец, Строкла, Слінец і інш.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Свіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Свіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.)