Бернар-П'ер Данадзьё
Бернар-П'ер Данадзьё | |
---|---|
фр.: Bernard-Pierre Donnadieu | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1949[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2010[3][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ingrid Donnadieu[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр дубляжа, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
IMDb | ID 0232627 |
Бернар-П’ер Данадзьё (фр.: Bernard-Pierre Donnadieu; 2 ліпеня 1949, IV акруга Парыжа — 27 снежня 2010, Ле-Шэнэ) — французскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акцёрскаму майстэрству навучаўся ва ўніверсітэце Парыж III Новая Сарбона, пачаў сваю кар’еру ў кіно ва ўзросце 25 гадоў адразу ж з супрацоўніцтва са знакамітымі рэжысёрамі. За кар’еру зняўся больш як у 100 мастацкіх і тэлевізійных фільмах. З карцін, у якіх сыграў акцёр, можна вылучыць мастацкія фільмы: «Жылец» — рэжысёра Рамана Паланскага, «Прафесіянал» — Жоржа Латнера, «Калі б пачаць спачатку» — Клода Лелуша, «Знікненне» — Георга Слёйзера.
У 1985 годзе намінаваўся на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за ролю ў фільме «Вуліца варвараў», аднак саступіў у выніку ўзнагароду Рышару Барынжэ.
Агучыў вялікую колькасць фільмаў у якасці акцёра дубляжу, сярод іншых, агучваў на французскую мову мультыплікацыйныя фільмы «Бі Муві: Мядовая змова» і «Тачкі».
Памёр ад раку 27 снежня 2010 года ва ўзросце 61 года. Дачка акцёра — Інгрыд Данадзьё, актрыса.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bernard-Pierre Donnadieu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées
- ↑ http://www.google.com/hostednews/afp/article/ALeqM5gYBixHrB5pzySJdNNrlYnxCdn_8g?docId=CNG.224f3b989b99be1f4237e4e166861c0c.561