Дубляж
Дубля́ж (фр.: doublage — падваенне) — дубліраванне кінафільмаў, стварэнне новай ідэнтычнай арыгіналу фанаграмы фільма на іншай мове. Складаецца з 2 стадый: стварэння тэксту фільма і ўвасаблення тэксту пры рабоце рэжысёра з акцёрамі ў час моўнай таніроўкі. Пераклад дыялогаў пры дубляжы павінен быць дакладным па сэнсе і адпавядаць складавай артыкуляцыі акцёраў на экране[1].
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Савецкая школа дубляжу пачала развівацца з 1935 года. На кінастудыі «Беларусьфільм» некаторыя фільмы здымаліся на беларускай мове, а потым дубліраваліся на рускую (напрыклад, фільмы-спектаклі 1950-х гг., кінафільм «Чужая бацькаўшчына», рэж. В. Рыбараў, 1983, і інш.)[1].
Большасць фільмаў знята на рускай мове і частка з іх дубліравана на беларускую («Вянок санетаў», рэж. В. Рубінчык, 1976; «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», абодва 1982, рэж. В. Тураў, і інш.)[1].
Дубляж на беларускую мову замежных кінафільмаў атрымаў шырокае распаўсюджанне ў канцы 2010-х — 2020-х гадах у сувязі з ростам нацыянальнай свядомасці. Першапраходцам у 2016 годзе стаў праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom (А1). Колькасць наведвальнікаў кінапаказаў беларускамоўных фільмаў у кінатэатрах у рамках праекта склала больш за 50 тысяч чалавек. Станам на 2022 год акрамя «Кінаконга», чый дубляж фільмаў даступны на стрымінгавым рэсурсе VOKA, дзейнічалі праекты «Гаварун», «Лагодны Цмок», ANIBEL, Belmovie[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. М. Зайцава. Дубляж // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубляж