Бернар Фарсі
Бернар Фарсі | |
---|---|
фр.: Bernard Farcy | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1949[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0267188 |
![]() |
Бернар Фарсі (фр.: Bernard Farcy; нар. 17 сакавіка 1949) — французскі камедыйны акцёр. Вядомы па серыі фільмаў «Таксі», дзе гуляў камісара, а ў пятай частцы мэра Жыбера. Таксама Фарсі граў у фільмах «Братэрства ваўка» і «Астэрыкс і Абелікс: місія „Клеапатра“».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 сакавіка 1949 года. Вучыўся ў Кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Ліёне. Скончыў тэатральную школу ў Рэймсе, пасля чаго пераехаў у Парыж. Іграў у тэатры ў Манпарнасе; пасля знаёмства з Дамінікам Беснеарам у 1983 годзе выканаў першую ролю ў поўнаметражным фільме «Месяц у сцёкавай канаве».
Да сярэдзіны 1990-х гадоў гуляў пераважна ролі другога плана; пасля поспеху ў фільме «Таксі» змяніў амплуа акцёра камедыйных роляў. Паспяховай для Фарсі была роля Шарля дэ Голя, якую ён увасобіў у кіно ў 2006 годзе ў фільме «Вялікі Шарль» (Le grand Charles).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1979 — Напалеон і Жазефіна, або Улада жаданняў / Joséphine ou la comédie des ambitions
- 1982 — Крыніца вады / Le point d’eau
- 1983 — Месяц у сцёкавай канаве / La lune dans le caniveau — Ісус
- 1984 — Чалавек-жанчына / Femmes de personne — Бруна.
- 1984 — Наша гісторыя / Notre histoire — Фарыд
- 1984 — Крок у цень / Marche à l’ombre — мсье Крысціян
- 1986 — Роднасныя сувязі / Lien de parenté — Люсьен Донаці
- 1986 — Вячэрняя сукенка / Tenue de soirée
- 1987 — Адзіночка / Le Solitair
- 1988 — Не будзіце спячага паліцэйскага / Ne Reveillez Pas Un Flic Qui Dort
- 1998 — Таксі / Taxi — Камісар Жыбер
- 2000 — Таксі 2 / Taxi 2 — Камісар Жыбер
- 2001 — Астэрыкс і Абелікс: Місія «Клеапатра» / Astérix et Obélix: Mission Cleopâtre — Краснабарод
- 2001 — Братэрства ваўка / Le Pacte des loups — інтэндант Лаффон
- 2003 — Таксі 3 / Taxi 3 — Камісар Жыбер
- 2007 — Таксі 4 / Taxi 4 — Камісар Жыбер
- 2009 — Злыдзень / Le Vilain
- 2018 — Таксі 5 / Taxi 5 — Мэр Марселя і Экс-Камісар Жыбер
Зноскі
- ↑ а б Lyon Municipal Archives — 1320. Праверана 15 чэрвеня 2023.