Таксі (фільм, 1998)
Таксі | |
---|---|
фр.: Taxi | |
Жанр | крымінальны фільм[d][1], бадзі-муві[d], баявік[1] і кінакамедыя[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 86 хв. |
Краіна | |
Мова | французская[1], нямецкая[1], карэйская[1] і партугальская мова[1] |
Год | 1998[1] |
Наступны фільм | Таксі 2[d] і Taxi[d] |
IMDb | ID 0152930 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Таксі» (фр.: Taxi) — французскі кінафільм 1998 года, які спалучае ў сабе элементы кінакамедыі, баевіка, прыгодніцкага фільма і дэтэктыва. Фільм быў асновай для адной з самых камерцыйна паспяховых франшыз у Францыі, зборы якой у сусветным пракаце перавысілі 300 млн долараў. Сусветныя касавыя зборы першага фільма — $44,4 млн.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Даніэль Маралес працуе дастаўшчыкам піцы ў горадзе Марселі. Аднойчы ён вырашыў кінуць гэтую працу дзеля іншай, якую чакаў шэсць гадоў — праца ў таксі на высакахуткасным аўтамабілі Peugeot 406. У апошні дзень працы калегі Даніэля зладзілі яму пышныя праводзіны. Наступнай раніцай ён атрымлівае пасведчанне вадзіцеля таксі. За кароткі час Даніэль праславіўся тым, што заўсёды давозіць сваіх кліентаў значна раней за ўмоўлены час, адначасна парушае правілы дарожнага руху — імчыць на высокай хуткасці і прыцягвае ўвагу паліцыянтаў. Пры гэтым пасажырам кажа, што не мае правоў кіроўцы.
Аднойчы Даніэль падвёз да дома жанчыну Камілу Кутан-Карбадэк. Жанчына ў падзяку запрашае таксіста дадому. Каміла распавядае Даніэлю пра свайго сына, Эмільена, праграміста кампаніі IBM, якога часта пераследуюць няўдачы; напрыклад, ён не можа атрымаць правы кіроўцы ўжо восьмы раз запар. Эмільен, насамрэч, не праграміст, а паліцыянт. Нясмелы і нягеглым ён хавае ад знаёмых свае недахопы і прыкідваецца праграмістам. У давяршэнні да ўсяго, Эмільен закаханы ў сваю калегу, камісара Петру, якая не ўспрымае яго сур’ёзна.
Адначасова паліцыя займаецца паляваннем на нямецкую банду «Мерседэс», якая займаецца рабаваннем банкаў. Пад кіраўніцтвам камісара Жыбера паліцыянты ладзяць каля чарговага банка засаду. Яны ўжо нагатове ўзяць банду, але з-за неасцярожнасці Эмільена, паліцыя рэагуе раней часу і абстрэльвае замест машыны злачынцаў аўтамабіль самога міністра ўнутраных спраў. Эмільен засмучаны чарговай няўдачай у жыцці. Маці суцяшае яго як можа. Яна прапануе сыну, які спазняецца на працу, дабрацца на таксі і тэлефануе Даніэлю, які праз некалькі хвілін забірае Эмільена. Думаючы, што перад ім праграміст, таксіст груба разважае пра паліцыю, не саромеецца факту, што парушае правілы дарожнага руху. Эмільен спрабуе з ім спрачацца, і тады Даніэль дэманструе перад сваім пасажырам свой вадзіцельскі спрыт.
Даехаўшы да ўчастка, Эмільен прадстаўляецца Даніэлю супрацоўнікам паліцыі і затрымлівае таксіста. Падчас вядзення пратакола Эмільена адцягвае ўвагу Петра, якая неўзабаве сыходзіць. Жадаючы зрабіць на дзяўчыну ўражанне і, наогул, перастаць быць няўдачнікам, Эмільен прагне злавіць банду «Мерседэс» і просіць дапамагчы яму ў гэтым Даніэля ў абмен на вяртанне пасведчання кіроўцы таксі. Даніэль згаджаецца. Ён вывучае фатаграфіі машыны злачынцаў і заўважае, што іх шыны зусім ісцёртыя, значыць іх хутка будуць мяняць. Таксама Даніэль вызначае месца, дзе яны будуць гэтым займацца — шынамантажная майстэрня, якой валодае немец Кругер. Уначы Эмільен і Даніэль прыязджаюць да гэтага месца. Дачакаўшыся прыезду бандытаў, шалапутны паліцыянт спрабуе іх затрымаць, схаваўшыся ў багажніку. Але немцы, прыняўшы Эмільена за эмігранта-нелегала, выкідваюць яго ў смеццевы бак. Раніцай Эмільен прыязджае да Кругера дапытаць яго, але гаспадар майстэрні сустракае яго стрэламі. Даніэль ледзь ратуе паліцэйскаму жыццё.
Наглядзеўшыся дэтэктываў, Эмільен вынаходзіць план, як злавіць банду: стрэлам усталяваць у машыне немцаў жучок, пасля высачыць іх і злавіць. З планам азнаёміўся камісар Жыбер. Падчас чарговага рабавання паліцыя зноў уладкоўвае засаду. У чырвоны «Мерседэс» бандытаў усталёўваецца жучок. Машына нейкі час знаходзіцца ў зоне бачнасці паліцыі, але ў пэўны момант губляецца. Чарговы план Эмільена праваліўся. У дадатак, сыходзячы Эмільен забыўся выключыць імбрычак, у выніку яго кватэра згарае ў пажары.
Эмільен разам з маці прыходзяць да Даніэля на часовы прытулак, што злуе Лілі, дзяўчыну таксіста, бо ў іх вызначалася рамантычная ноч, якая ўжо некалькі разоў адкладалася. Даніэль расказвае ёй, як паліцыянт яго затрымаў, і пра іх дамову. Лілі абвінавачвае Эмільена ў шантажы. У адказ на гэта Эмільен вяртае Даніэлю пасведчанне і кажа, што прыйшоў да яго як да сябра, а не таму, што паміж імі дамова. Даніэль згаджаецца даць прытулак у сябе пацярпелым. Лілі і Каміла знаходзяць агульную мову, роўна як і Даніэль і Эмільен. Даніэль расказвае, што не можа стаць гоншчыкам, таму што яго бацька, прафесійны гоншчык, які атрымаў спартыўную траўму, не вельмі быў бы гэтаму рады.
Наступным днём Даніэль паведамляе Эмільену, як немцам удалося выслізнуць: у аўтацягніку яны перафарбавалі чырвоны колер машыны ў шэры, менш прыкметны. Таксіст вылічае іх месцазнаходжанне і правакуе на гонку, у якой выйграе. Усё гэта Даніэль зрабіў з мэтай, каб немцы яго запомнілі. Далей у знаходлівага таксіста спее план, як злавіць банду. Для гэтага могуць спатрэбіцца ключы ад некалькіх святлафораў.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0152930/ Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/es/film687121.html Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/taxi-1998 Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0152930/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е http://www.ofdb.de/film/1795,Taxi Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.