Берхану Джула
Берхану Джула Гелалча | |
---|---|
![]() | |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў |
![]() |
Бітвы/войны | Тыграйскі канфлікт |
Берхану Джула Гелалча — эфіопскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. З 4 лістапада 2020 года з’яўляецца начальнікам Генеральнага штаба Эфіопіі. З 2014 па 2016 год займаў пасаду камандуючага часовымі сіламі бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Аб’ее (ЮНІСФА)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Генерал Берхану атрымаў ступень бакалаўра ў універсітэцкім каледжы Альфа і ступень магістра ў Грынвіцкім ўніверсітэце ў Адыс-Абебе. У 2006 годзе працаваў у місіі ААН у Ліберыі і займаў пасаду камандуючага сектарам. Ён таксама займаў розныя іншыя пасады ў арміі, у тым ліку ў Міністэрстве нацыянальнай абароны, кадэцкай школе і брыгадах. З 2006 па 2009 год ён быў намеснікам камандуючага Цэнтральнага камандавання. У 2010 годзе прызначаны камандуючым Заходнім камандаваннем эфіопскай арміі[2].
21 лістапада 2014 года Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам быў прызначаны камандуючым сіламі ЮНІСФА[2]. 9 снежня 2015 года Берхану павышаны да генерал-лейтэнанта[3]. 15 студзеня 2016 года скончыўся яго тэрмін паўнамоцтваў пасадзе кіраўніка ЮНІСФА прызначэннем генерал-маёра Хасена Эбрахіма Мусы[4].
4 лістапада 2020 года прызначаны кіраўніком Генштаба Узброеных сіл Эфіопіі. Як раз у гэты дзень разгараецца ўзброены канфлікт у рэгіёне Тыграй і Берхану ўдзельнічае ў ажыццяўленні кіраўніцтва ўрадавай арміі падчас баявых дзеянняў з паўстанцамі НФВТ.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Secretary-General Appoints Major General Birhanu Jula Gelalcha of Ethiopia Force Commander of United Nations Interim Security Force for Abyei . United Nations.
- ↑ Trust, Gurtong UN Under-Secretary General For Field Support Visits UNISFA(нявызн.) . www.gurtong.net.(недаступная спасылка)
- ↑ UN chief appoints Major General Hassen Ebrahim Mussa of Ethiopia to head peacekeeping force in Abyei(англ.) , UN News (15 студзеня 2016).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрв’ю Tamagn Media з Берхану Джула // Афіцыйны канал Tamagn Media на Youtube, 27 верасня 2020 (амх.)