Грынвіцкі ўніверсітэт
Грынвіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Greenwich | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Greenwich |
Заснаваны | 1890 |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | gre.ac.uk |
![]() |
Грынвіцкі ўніверсітэт (англ.: University of Greenwich) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Старым Каралеўскім ваенна-марскім каледжы, які разам з кампусам Эверы-Хіл размешчаны ў раёне Грынвіч. У вучэльні таксама ёсць кампус-спадарожнік у Медуэі, графства Кент.
Спектр прадметаў універсітэта ўключае ў сябе архітэктуру, бізнес, вылічальную тэхніку, матэматыку, адукацыю, тэхніку, гуманітарныя навукі, марскія даследаванні, прыродазнаўчыя навукі, фармацыю і сацыяльныя навукі.
Сярод выпускнікоў вучэльні ёсць два нобелеўскія лаўрэаты. Універсітэт атрымаў срэбраны рэйтынг у сістэме вышэйшай адукацыі Вялікабрытаніі.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт свабодных мастацтваў і навук
- Факультэт адукацыі і аховы здароўя
- Факультэт інжынерыі і навук
- Бізнес-школа
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грынвіцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы