Беспарадкі ў Папуа — Новай Гвінеі (2024)
| Беспарадкі ў Папуа — Новай Гвінеі | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
| Страты | |||||||||||
| |||||||||||
10 студзеня 2024 года ў сталіцы Папуа — Новай Гвінеі Порт-Морсбі пачаліся масавыя беспарадкі. Пазней хваляванні перакінуліся на іншыя гарады. Прычынай стала раптоўнае скарачэнне заробкаў з-за памылкі ў праграмным забеспячэнні разліку[1] і чуткі аб новых падатках[2]. У адказ прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча і звольніў кіраўніка паліцыі краіны і некалькіх вышэйшых чыноўнікаў[3].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Беспарадкі адбыліся на фоне росту інфляцыі і высокага ўзроўня беспрацоўя[4].
Яшчэ ў пачатку пандэміі каранавіруса ўлады ўвялі паніжаную стаўку падаткаабкладання, дзеянне якой затым падаўжалася з года ў год. Урад распаўсюдзіў яе дзеянне і на 2024-ы, але сістэма разліку заработнай платы для дзяржаўных служачых была настроена няправільна і ў пачатку года вярнулася да ранейшых, а ў некаторых выпадках нават да больш высокіх падатковых ставак[1].
10 студзеня ў Порт-Морсбі пачылася пратэстная акцыя каля 200 паліцыянітаў, вайскоўцаў і афіцэраў папраўчых устаноў[5][6]. Сілавікі абурыліся раптоўнымі адлічэннямі з заработнай платы (да 50 %), што прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ звязаў з памылкай кампутара[4], а таксама чуткамі аб новых падатках[7] (пасля дадзеная інфармацыя была абвергнутая Камісіяй унутраных даходаў[8]). Пратэстоўцы адчынілі вароты будынкаў парламента. Да іх звярнуўся міністр паліцыі Пітэр Сіямалі-малодшы. Аднак рэакцыя Сіямалі на іх скаргі была расцэненая сілавікамі як «нездавальняючая», што прымусіла іх адмовіцца ад перамоў з уладамі[9].
Каля 14:00 па сталіцы пракацілася хваля беспарадкаў[10]. Пазней яны распаўсюдзіліся на гарады Лаэ, Какопа, Гарока, Маданг, Булола, Кавіенг і Рабаул[11][12]. Было разрабавана некалькі крамаў[13], знішчаліся банкаматы[14], а каля офіса прэм’ер-міністра падпалена паліцэйская машына[3]. Шмат у чым на пагаршэнне становішча згуляў удзел у выступленнях паліцыянтаў[1]. Для навядзення парадку прыцягнуты вайскоўцы[3].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]На 12 студзеня прынамсі 22 чалавекі загінулі: 15 у Порт-Морсбі і сем у Лаэ. Прынамсі шэсць загінулых былі выяўленыя ў крамах, якія былі разрабаваны і спалены падчас беспарадкаў[8]. 41 чалавек пацярпеў, 30 з іх атрымалі агнястрэльныя раненні, яшчэ шасцёра атрымалі раненні нажамі, астатнія атрымалі апёкі[15]. Акрамя таго, пацярпелі двое грамадзян Кітая[13].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У адказ на беспарадкі прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча на 14 дзён[3]. Ён таксама заявіў аб звальненні Дэвіда Мэнінга з пасады кіраўніка паліцыі і 3 міністраў[12].
11 студзеня шэсць членаў парламента падалі ў адстаўку, спасылаючыся на страту даверу да кабінета Марапэ на фоне хваляванняў[16].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Генеральны камісар падатковай камісіі Сэм Койн прынёс свае прабачэнні за гібель людзей і страту маёмасці за памылкі кампутара[1].
Выданне Papua New Guinea Post-Courier назвала 10 студзеня «самым цёмным днём» у гісторыі сталіцы[13].
Лідар апазіцыі Джозеф Леланг назваў удзельнікаў беспарадкаў «апартуністамі»[17], але таксама сказаў, што хваляванні былі адзіным спосабам насельніцтва выказаць сваю крыўду, заклікаўшы ўрад Марапэ разабрацца з сітуацыяй[18].
Кітай афіцыйна падаў скаргу ўраду Папуа — Новай Гвінеі, так як двое яго грамадзян пацярпелі, а некалькі кітайскіх прадпрыемстваў сталі мішэнню нападаў пагромшчыкаў. Прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз заявіў, што афіцыйная Канбера сочыць за сітуацыяй[3].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Сбой в государственном ПО вдвое урезал чиновникам зарплату, спровоцировал массовые беспорядки и ввод войск
- ↑ Kuku, Rebecca (10 January 2024). Moresby burns. The National. Праверана 11 January 2024.
- ↑ а б в г д Papua New Guinea declares state of emergency after 15 killed in riots. Al Jazeera. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ а б Papua New Guinea: At least 15 dead after major rioting and looting. BBC News. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ Papua New Guinea's security personnel storm parliament. RNZ. 10 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ Papua New Guinea rocked by violence as pay error prompts police walkout, riots and looting. CNN. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ Papua New Guinea capital rocked by violent riots as police strike over pay. The Guardian. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ а б Death toll in PNG riots jumps to 22 after gruesome discovery of bodies in burnt out shops. ABC Australia. 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ Calm expected after Port Moresby riots but difficult to get looters off street without force. RNZ. 11 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ What is happening in PNG? The violent rioting over a pay 'glitch' explained. ABC Australia. 11 January 2024. Праверана 13 January 2024.
- ↑ ENB imposes five-day curfew amid disturbances. The National. 12 January 2024. Праверана 13 January 2024.
- ↑ а б PNG's PM declares state of emergency as he suspends Police Commissioner. RNZ. 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ а б в Papua New Guinea Vows Crackdown After Riots Kill 15. VOA. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ Shopping centre torched and shops looted in Papua New Guinea after 'glitch' short-changes public servants' pay packets. ABC Australia. 11 January 2024. Праверана 13 January 2024.
- ↑ Troops restore order after riots in Papua New Guinea. RTL. 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ Violent riots in PNG leave 16 people dead, as PM declares state of emergency for 14 days. ABC Australia. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.
- ↑ Papua New Guinea's PM James Marape says there was 'deep political influence' behind the deadly riots. Will he survive this crisis?. ABC Australia. 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ Shopping centre torched and shops looted in Papua New Guinea after 'glitch' short-changes public servants' pay packets. ABC Australia. 11 January 2024. Праверана 11 January 2024.