Беспарадкі ў турме Тамары
Беспарадкі ў турме Тамары | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
18th Street | MS-13 | ||||||||
Страты | |||||||||
|
Беспарадкі ў турме Тамары — канфлікт паміж зняволенымі ў жаночай турме ў Тамары (Гандурас), які адбыўся 20 чэрвеня 2023 года.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Жаночая турма ў Тамары[1], дэпартамент Францыска Марасан, размешчана прыблізна за 20 км ад сталіцы Гандураса Тэгусігальпы[2]. На момант бунту тут утрымлівалася ад 800[1] да 900[3] зняволеных, што ўдвая перавышала намінальную ёмістасць[1]. Ва ўстанове часта адбываліся канфлікты, асабліва паміж бандамі 18th Street і MS-13[1].
Па словах Дэльмы Ардоньес, прэзідэнта асацыяцыі сем’яў зняволеных, у дзень беспарадкаў здарылася бойка паміж членамі канкуруючых банд 18th Street і MS-13[4][5]. Прадстаўнікі першай групоўкі ўварваліся ў камерны блок, адкрылі агонь па іншых зняволеных і падпалілі памешканне[6]. Большасць ахвяр загінулі ў агні, некаторых расстралялі[7].
Першапачаткова было абвешчана, што загінуў сама меней 41 чалавек[8][9]. Пазней гэтая лічба павялічана да 46[10]. Сямёра зняволеных накіраваны на лячэнне ў сталіцу[6]. Тая частка турмы, дзе адбыліся сутыкненні, была цалкам разбурана[11][12].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Ксіёмара Кастра, прэзідэнт Гандураса, абвінаваціла турэмную бяспеку і праваахоўныя органы ў халатнасці і нават маўклівым садзейнічанні ўдзельнікам беспарадкаў, заявіўшы ў сацыяльных сетках, што яна «прыме радыкальныя меры»[1][6].
Хутка ўрад Гандураса выдаў два ўказы: адзін аб’явіў надзвычайнае становішча ў сувязі з інцыдэнтам, а другі загадаў вайскоўцам пабудаваць турму строгага рэжыму на Лебядзіных астравах, дзе будуць знаходзіцца кіраўнікі груповак і найбольш маргінальныя вязні[13].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д "41 Dead After Riot Erupts in Honduran Women's Prison". The New York Times [амерыканская англійская]. 2023-06-20. Архівавана з арыгінала 20 чэрвеня 2023.
- ↑ "At least 41 dead following reported riot in women's prison in Honduras". Reuters(англ.). 2023-06-20.
- ↑ Dozens die in gang violence at Honduras women's prison (англ.). France24 (20 чэрвеня 2023).
- ↑ "'Monstrous murder': 41 women killed in Honduras prison riot". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-06-20. Архівавана з арыгінала 20 чэрвеня 2023.
- ↑ "Delma Ordoñez confirma muerte de varias reclusas en Cefas: 'Las escenas son dantescas'". El Heraldo (Honduras)(ісп.). 20 June 2023.
- ↑ а б в González, Marlon (2023-06-20). "41 women die in grisly riot in Honduran prison that president blames on 'mara' gangs". The Washington Post [амерыканская англійская].
- ↑ Asher, Abe. 41 dead following riot at women's prison in Honduras (англ.). The Independent (20 чэрвеня 2023).
- ↑ Honduras: Prison riot leaves dozens of women dead (англ.). Deutsche Welle (20 чэрвеня 2023).
- ↑ At least 41 killed in riot at Honduras woman's prison. live (англ.). CNN (20 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2023.
- ↑ "Gang slaughtered 46 women at Honduran prison with machetes, guns and flammable liquid, official says". Associated Press(англ.). 2023-06-21.
- ↑ 41 Dead In Gang Violence At Honduras Women's Prison: Police (англ.) . Barron's (20 чэрвеня 2023).
- ↑ 41 inmates die in grisly riot in women's prison in Honduras that president blames on gangs. live (англ.). Associated Press (20 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Gobierno autoriza compras directas para construir megacárcel en Islas del Cisne y concluir penal de Naco (ісп.). Proceso Digital (23 чэрвеня 2023).