Бесправадны пункт доступу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бесправадны пункт доступу Planet WAP-4000

Бесправадны пункт доступу (англ.: Wireless Access Point, WAP) — гэта бесправодная базавая станцыя, прызначаная для забеспячэння бесправоднага доступу да ўжо існай сеткі (бесправоднай ці правадной) ці стварэння новай бесправоднай сеткі.

Уводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Аб'яднанне камп'ютараў у правадную сетку звычайна патрабуе пракладкі мноства кабеляў праз сцены і столі. Таксама правадныя сеткі накладваюць пэўныя абмежаванні на размяшчэнне прыстасаванняў у прасторы. Гэтых недахопаў пазбаўлены бесправодныя сеткі: можна дадаваць камп'ютары і іншыя бесправодныя прыстасаванні з мінімальнымі фізічнымі, часавымі і матэрыяльнымі выдаткамі. Для перадачы інфармацыі бесправодныя пункты доступу выкарыстоўваюць радыёхвалі са спектру частот, што вызначаны стандартам IEEE 802.11.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё бесправодныя пункты доступу выкарыстоўваюцца для забеспячэння доступу мабільным прыладам (ноўтбукі, прынтары і т. д.) да стацыянарнай лакальнай сеткі.

Таксама бесправодныя пункты доступу часта выкарыстоўваюцца для стварэння так званых «Хот-спотаў» — абласцей, у межах якіх кліенту падаецца, як правіла, бясплатны доступ да сеціва Інтэрнэт. Звычайна такія пункты знаходзяцца ў бібліятэках, аэрапортах, вулічных кавярнях буйных гарадоў.

У апошні час назіраецца падвышэнне цікавасці да бесправодных пунктаў доступу пры стварэнні хатніх сетак. Для стварэння такой сеткі ў межах адной кватэры досыць аднаго пункту доступу. Магчыма, гэтага будзе досыць для ўключэння ў сетку і суседзяў прылеглых кватэр. Для ўключэння ў сетку кватэры праз адну, пэўна, запатрабуецца яшчэ адзін пункт доступу, які будзе служыць рэтранслятарам сігналу, саслабелага з прычыны мінання праз апорную сцяну.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэта прылада шмат у чым аналагічная кліенцкаму адаптару. Як і апошні, яна складаецца з прыёмаперадатчыка і інтэграванага інтэрфейснага чыпа, але нададзена большай колькасцю інтэлектуальных функцый і больш складанай электронікай.

Канструктыўна пункты доступу могуць быць выкананы як для вонкавага выкарыстання (абаронены ад уздзеянняў навакольнага асяроддзя варыянт), так і для выкарыстання нунтры адміністрацыйных і жылых памяшканняў. Таксама існуюць прылады, прызначаныя для прамысловага выкарыстання, якія ўлічваюць спецыфіку вытворчасці.

Што да функцыянальнасці, у розных пунктаў доступу яна можа істотна адрознівацца, часам падаючы сродкі дыягностыкі і кантролю сеткі, дыстанцыйнай налады і ліквідацыі няспраўнасцяў. Акрамя таго, у апошні час з'явіліся пункты доступу, якія дазваляюць ажыццяўляць шматкарыстальніцкі абмен файламі (іх трансляцыю), абыходзячы сервер.

На канец 2009 можна казаць пра рост папулярнасці камбінаваных прылад, што інтэгруюць у сабе функцыі ўласна бесправоднага сеткавага адаптара (платы, карты, кантролера), маршрутызатара і, напрыклад, кабельнага мадэма.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Пункты доступу закліканы выконваць самыя разнастайныя функцыі, як для падлучэння групы камп'ютараў (кожны з бесправодным сеткавым адаптарам) у самастойныя сеткі (рэжым Ad-hoc), так і для выканання функцыі моста паміж бесправоднымі і кабельнымі ўчасткамі сеткі (рэжым Infrastructure).

Для рэжыму Ad-hoc максімальна магчымая колькасць станцый — 256. У Infrastructure-рэжыме дапушчальна да 2048 бесправодных вузлоў.

Варта ўлічваць, што пункт доступу — гэта звычайны канцэнтратар. Пры некалькіх падлучэннях да адной кропкі паласа прапускання падзяляецца на колькасць падлучаных карыстачоў. Тэарэтычна абмежаванняў на колькасць падлучэнняў няма, але на практыцы варта абмежавацца, зыходзячы з мінімальна неабходнай хуткасці перадачы дадзеных для кожнага карыстача.

З дапамогай пункта доступу можна лёгка арганізаваць роўмінг пры перасоўванні мабільнага камп'ютара карыстача ў зоне ахопу большай, чым зона ахопу аднаго пункта доступу, арганізаваўшы «соты» з некалькіх пунктаў доступу і забяспечыўшы перакрыцце іх зон дзеяння. У гэтым выпадку неабходна забяспечыць, каб у меркаванай зоне перасоўвання мабільнага карыстача ўсе пункты доступу і мабільныя камп'ютары мелі аднолькавыя налады (нумары каналаў, ідэнтыфікатары і інш.).

Прыклад ужывання[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне бесправоднага пункта доступу і мабільнага камп'ютара

Калі вам патрабуецца не толькі аб'яднаць камп'ютары ў бесправодную сетку, але і злучыць гэты сегмент сеткі з правадным, то самы просты спосаб — усталёўка так званага «пункта доступу». Пры выкарыстанні пункта доступу вы фактычна маеце вылучанае сеткавае прыстасаванне, праца якога не залежыць ні ад загружанасці іншых ПК, ні ад іх канфігурацыі, што з'яўляецца несумнеўным плюсам. Вам не прыйдзецца выконваць наладку складанага праграмнага забеспячэння ці асцерагацца, што кампутар апынецца ў чарговы раз выключаным, а неабходная служба не будзе запушчана.

Узмацненне Wi-Fi[правіць | правіць зыходнік]

Рэпітар Wi-Fi — гэта ўзмацняльнік Wi-Fi, які працуе па прынцыпе рэтранслятара сігналу. Рэпітар дазваляе пашырыць існую сетку бесправоднага доступу. Ён прымае сігнал Wi-Fi і перадае яго далей.

Стандарты[правіць | правіць зыходнік]

Самымі папулярнымі стандартамі для пунктаў доступу з'яўляюцца Wi-Fi (IEEE 802.11) і Bluetooth. У тэхналогіі Bluetooth існуе адмысловы профіль PAN (Personal Area Network) для гэтых мэт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]