Сеткавы шлюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сеткавы шлюз з убудаваным камутатарам. Выгляд спераду (угары) і ззаду (унізе)

Сеткавы шлюз (англ.: gateway) — апаратны маршрутызатар ці камп'ютар з адмысловым праграмным забеспячэннем для злучэння камп'ютарных сетак, якія выкарыстоўваюць розныя пратаколы (напрыклад, лакальнай і глабальнай).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сеткавы шлюз канвертуе пратаколы аднаго тыпу фізічнага асяроддзя ў пратаколы іншага фізічнага асяроддзя (сеткі). Напрыклад, пры злучэнні лакальнага камп'ютара з сеткай Інтэрнэт звычайна выкарыстоўваецца сеткавы шлюз.

Маршрутызатар (ён жа — роўтар) з'яўляецца адным з прыкладаў апаратных сеткавых шлюзаў.

Сеткавыя шлюзы працуюць на ўсіх вядомых аперацыйных сістэмах. Асноўная задача сеткавага шлюза — канверсаваць пратакол паміж сеткамі. Роўтар сам па сабе прымае, праводзіць і адпраўляе пакеты толькі сярод сетак, якія выкарыстоўваюць аднолькавыя пратаколы. Сеткавы шлюз можа з аднаго боку прыняць пакет, сфарматаваны пад адзін пратакол (напрыклад Apple Talk) і канвертаваць у пакет іншага пратаколу (напрыклад TCP/IP) перад адпраўкай у іншы сегмент сеткі. Сеткавыя шлюзы могуць быць апаратным рашэннем, праграмным забеспячэннем ці тым і іншым разам, але звычайна гэта праграмнае забеспячэнне, усталяванае ў роўтар або камп'ютар. Сеткавы шлюз павінен разумець усе пратаколы, якія выкарыстоўваюцца роўтарам. Звычайна сеткавыя шлюзы працуюць павольней, чым сеткавыя масты, камутатары і звычайныя маршрутызатары. Сеткавы шлюз — гэта пункт сеткі, якая служыць выхадам у іншую сетку. У сеціве Інтэрнэт вузлом ці канчатковым пунктам можа быць або сеткавы шлюз, абохост. Інтэрнэт-карыстальнікі і камп'ютары, якія дастаўляюць вэб-старонкі карыстальнікам — гэта хосты, а вузлы паміж рознымі сеткамі — гэта сеткавыя шлюзы. Напрыклад, сервер, які кантралюе трафік паміж лакальнай сеткай кампаніі і сецівам Інтэрнэт — гэта сеткавы шлюз.

У вялікіх сетках сервер, які працуе як сеткавы шлюз, звычайна інтэграваны з проксі-серверам і міжсеткавым экранам. Сеткавы шлюз часта аб'яднаны з роўтарам, які кіруе размеркаваннем і канвертаваннем пакетаў у сетцы.

Сеткавы шлюз можа быць адмысловым апаратным роўтарам або праграмным забеспячэннем, усталяваным на звычайны сервер ці персанальны камп'ютар. Большасць камп'ютарных аперацыйных сістэм выкарыстоўвае тэрміны, апісаныя вышэй. Камп'ютары пад Windows звычайна выкарыстоўваюць убудаваны майстар падлучэння да сеткі, які па зададзеных параметрах сам усталёўвае злучэнне з лакальнай або глабальнай сеткай. Такія сістэмы могуць таксама выкарыстоўваць DHCP-пратакол. Dynamic Host Configuration Protocol (DHCP) — гэта пратакол, які звычайна выкарыстоўваецца сеткавым абсталяваннем, каб атрымаць розныя даныя, патрэбныя кліенту для працы з пратаколам IP. З выкарыстаннем гэтага пратаколу даданне новых прылад і сетак становіцца простым і амаль аўтаматычным.