Блакадная кніга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Блакадная кніга» (руск.: «Блокадная книга»)(1977—1981) — дакументальная хроніка блакады Ленінграда; напісана ў суаўтарстве Даніілам Граніным з Алесем Адамовічам.

Выданне гэтай кнігі ў Ленінградзе было забаронена. Упершыню частка яе была надрукаваная з купюрамі ў 1977 годзе ў часопісе «Новы свет» (руск.: «Но́вый мир»), у Ленінградзе кніга выйшла толькі ў 1984 годзе пасля змены партыйнага кіраўніцтва горада і пераезду Рыгора Раманава ў Маскву. На беларускую мову пераклаў Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі.