Алесь Адамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч
Ales Adamovich.jpg
Імя пры нараджэнні:

Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч

Дата нараджэння:

3 верасня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})

Месца нараджэння:

в. Канюхі Капыльскі раён

Дата смерці:

26 студзеня 1994({{padleft:1994|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (66 гадоў)

Месца смерці:

Масква

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР→???

Род дзейнасці:

пісьменнік і грамадскі дзеяч

Капэрта Белпошты, выпушчана ў 2002 годзе да 75-годдзя Алеся Адамовіча. Мастак — Мікола Рыжы.

Алесь Адамовіч, сапр. Аляксандр Міхайлавіч АДАМОВІЧ (афіц. 3 верасня 1927/ у сапр. 3 жніўня 1926, в. Канюхі, Капыльскі раён — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых. З 1928 сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэдняй школы, — сувязны, з 1943 — баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння. У 1944—1945 па накіраванню ЦШПР (Цэнтральны штаб партызанскага руху) — студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстернам сдаў экзамены за сярэднюю школу. У 1945—1950 вучыўся на філалагічным факультэце БДУ[1], у 1953 скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954—1962 і з 1967 — навуковы супрацоўнік, у 1976—1983 — загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962—1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве[1], у 1964—1966 выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 зноў працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 — дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.

Памёр у 1994 г. ад хваробы сэрца.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як крытык і літаратуразнавец выступіў у друку ў 1950. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага» (1958)[1], «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери — жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Масфільм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А. Адамовіча і Э. Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели…»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі…» (з Я. Брылём, У. Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д. Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985).

А. Адамовіч адным з першых падняў у літатартуры тэму Чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў.

Быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) — за «Хатынскую аповесць».

Фільм на сцэнарый А. Адамовіча «Ідзі і глядзі» трапіў у спіс фільмаў тэлевізійнага шоу «50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собрание сочинений: В 4 т. Мн., 1981—1983;
  • Избранные произведения: В 2 т. Мн., 1977;
  • Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага. Мн., 1958;
  • Культура творчасці: Літ.-крытыч. артыкулы. Мн., 1959;
  • Война под крышами: Роман. Мн., 1960;
  • Беларускі раман: Станаўленне жанра. Мн., 1961;
  • Партизаны: Дилогия. Мн., 1963;
  • Сыновья уходят в бой: Роман. М., 1963; М., 1964; М., 1987 (Б-ка юношества);
  • Война под крышами; Сыновья уходят в бой: Дилогия. М., 1965; М., 1969; М., 1970; М., 1971;
  • Маштабнасць прозы: Урокі К.Чорнага. Мн., 1972;
  • Война под крышами; Сыновья уходят в бой: Романы. Мн., 1973;
  • Хатынская повесть. М., 1973; М., 1974; М., 1976; М., 1988 (Школьная б-ка);
  • Горизонты белорусской прозы: Лит.-критич. статьи. М., 1974;
  • Хатынская повесть. Мн., 1974;
  • Асия; Последний отпуск: Повести. Мн., 1975;
  • Здалёк і зблізку: (Беларуская проза на літаратурнай планеце). Мн., 1976;
  • Лев Толстой и белорусская литература: (Война и человек). Мн., 1978;
  • Блокадная книга (соавт. Д.Гранин). М., 1979; М., 1982; М., 1983; Л., 1984; Л., 1989;
  • Літаратура, мы і час: Артыкулы і выступленні. Мн., 1979;
  • «Браму скарбаў сваіх адчыняю…». Мн., 1980;
  • Партизаны: Роман-дилогия. М., 1980 (Школьная б-ка); М., 1987;
  • Каратели: Радость ножа, или Жизнеописания гипербореев. Мн., 1981;
  • О современной военной прозе. М., 1981;
  • Война и деревня в современной литературе. Мн., 1982;
  • Хатынская повесть; О войне и мире: Повесть, публицистика. М., 1982;
  • Хатынская повесть; Каратели. М., 1983;
  • Ничего важнее: Современные проблемы военной прозы. М., 1985;
  • Выбери — жизнь: Литературная критика, публицистика. Мн, 1986;
  • Моление о будущем: Рассказы, эссе. М., 1987 (Б-ка «Огонек», № 39);
  • Додумывать до конца: Литература и тревоги века. М., 1988;
  • Хатынская повесть; Каратели; Последняя пастораль: Повести. М., 1989;
  • Отвоевались! М., 1990;
  • Прожито. М., 2001;
  • …Имя сей звезде Чернобыль. Мн., 2006.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамовіч Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Адамовіч Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Адамович Алесь Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Корань (Сінькова) Л. Д. «…Ёсць абсалюты» Даўняя гутарка з А. Адамовічам // Цукровы пеўнік: літ.-крыт. арт. — Мн.: Маст.літ., 1996. C. 191—205.
Commons