Блюшчык
Блюшчык | |||||||||||||||||||
![]() Блюшчык плюшчападобны Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Glechoma L. | |||||||||||||||||||
|
Блю́шчык, Расходнік[3] (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.
Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.
Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.
У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[4], Японія, Кітай, Манголія.
На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[5].
Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.
Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояў[6].
Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[7].
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Glechoma biondiana (Diels) C.Y.Wu & C.Chen
- Glechoma decolorans (Hemsl.) Turrill
- Glechoma grandis (A.Gray) Kuprianova
- Glechoma hederacea L. — Блюшчык плюшчападобны
- Glechoma hindostana Roth
- Glechoma hirsuta Waldst. & Kit.
- Glechoma longituba (Nakai) Kuprian.
- Glechoma nivalis (Benth.) Press
- Glechoma pharica (Prain) Turrill
- Glechoma serbica Halácsy & Wettst.
- Glechoma sinograndis C.Y.Wu
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ USDA NRCS
- ↑ Растения Беларуси
- ↑ Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
- ↑ Будра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) — Glechoma hederaceae Архівавана 27 ліпеня 2008.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 198—199. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Блюшчык: інфармацыя на сайце GRIN(англ.)(Праверана 12 красавіка 2009)
- Блюшчык: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.)(Праверана 12 красавіка 2009)