Эфірныя алеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эфірны алей каляндры пасяўной (Coriandrum sativum)

Эфірныя алеі — пахкая сумесь вадкіх лятучых рэчываў, выдзеленых з раслінных матэрыялаў (дыстыляцыяй, экстракцыі, прасаваннем).

Большасць эфірных алеяў добра растваральныя ў бензіне, эфіры, ліпідах і тоўстых алеях, восках і іншых ліпафільных рэчывах, і вельмі дрэнна растваральныя ў вадзе. Растваральнасць эфірных алеяў у спірце моцна залежыць ад яго моцнасці (яна прыкметна памяншаецца ў прысутнасці вады).

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

  • харчовыя араматызатары
  • медыцынскія прэпараты, лекавыя сродкі
  • кампаненты парфумерных і касметычных сродкаў
  • ароматэрапія
  • як растваральнікі і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004. — С. 285.