Блюшчык плюшчападобны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Блюшчык плюшчападобны
Bluszczyk kurdybanek001.jpg
Блюшчык плюшчападобны
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glechoma hederacea L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   502801
NCBI   28509
EOL   483313
GRIN   t:316891
IPNI   447338-1
TPL   kew-90109

Блю́шчык плю́шчападо́бны, Расхо́днік, Каці́ная/Саба́чая мя́та, Го́рлечнік, Скуля́шнік [3][4] Аўдыё праслухаць? (Glechóma hederácea)[5] — від шматгадовых травяністых раслін роду Блюшчык (Glechoma) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Распаўсюджаны ва ўмераным і міжземнаморскім клімаце еўразійскага кантынента, на асобных тэрыторыях у Паўночнай Амерыцы.

На Беларусі з'яўляецца адным з двух відаў роду Блюшчык. Другі від — Glechoma hirsuta[6].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская назва — скажонае плюшчык, г. зн. «маленькі плюшч»[3]. Іншыя назвы ў масе сваёй абыгрываюць падабенства расліны адначасова да мяты і плюшча, і яе ўласцівасць хутка распаўсюджвацца па паверхні зямлі — сабачая/каціная мята, расходнік. Назва горлечнік можа апісваць будову кветкі[3]. Элізай Ажэшка запісана назва скуляшнiк з наступным тлумачэннем: «Пад лісцем гэтай расліны ўтвараюцца ўвосень маленькія нарасты, а ўсякія нарасты, балячкі і г.д. называюцца па-беларуску скулы. Адгэтуль назва расліны, да таго ж служыць яна лякарствам супраць усялякіх скул альбо бародавак, балячак і г.д.[7]»

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Расліна валодае багатай сінанімікай[8]:

  • Nepeta hederacea (L.) Trevis., 1842[9]
  • Glechoma micrantha Boenn. ex Rchb. 1831
  • Glechoma hederacea var. micrantha P.Fourn. 1937
  • Glechoma rotundifolia Raf. 1813
  • Glechoma magna Mérat 1812
  • Glechoma lamiifolia Schur 1853
  • Glechoma hindenburgiana Graebn. 1919
  • Glechoma heterophylla Opiz 1824
  • Glechoma hederacea subsp. glabriuscula (Neilr.) Gams in Hegi 1927
  • Glechoma bulgarica Borbás 1893
  • Nepeta glechoma Benth. 1834
  • Glechoma longicaulis Dulac 1867
  • Glechoma borealis Salisb. 1796
  • Chamaeclema hederacea (L.) Moench
  • Chamaecissos hederaceus (L.) Nieuwl. & Lunell in Lunell 1916
  • Calamintha hederacea (L.) Scop.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Блюшчык плюшчападобны.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen, 1796
Ліст
Верхняя, ніжняя часткі і край ліста

Блюшчык плюшчападобны — шматгадовая трава з паўзучым голым ці пакрытым кароткімі валаскамі сцяблом даўжынёй 10-40 см, са шматлікімі ўкаранёнымі парасткамі. Сцябло чатырохграннае, укараняецца ў вузлах[5].

Ніжнія лісткі пупышкападобныя або круглява-пупышкападобныя з доўгімі хвосцікамі, буйнагародчатыя, верхнія круглява-сэрцападобныя на кароткіх хвосціках ці амаль сядзячыя, на сцябле размешчаны супраціўна. Па краях — буйнакруглазубчатыя, голыя ці рассеяна апушаныя кароткімі валаскамі[5].

Верхняя частка квітнеючага сцябла
Кветка

Кветканосныя пабегі прыўздымаюцца. Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, фіялетавыя або сінявата-ліловыя, блакітнаватыя, рэдка — белыя, сабраныя пучкамі па 3-4 штукі ў пазухах сярэдніх і верхніх лістоў. Калякветнік двайны. Венчык коратка пушысты, верхняя губа яго адваротнасарцавідная, плоская, ніжняя даўжэй верхняй, з трыма яйкападобнымі бакавымі лопасцямі[5]. У венчыку 5 пялёсткаў даўжынёй 10-20 мм . Тычынак чатыры, з іх дзве кароткія. Песцік адзін.

Формула кветкі \downarrow \; K_{(5)} \; [C_{(5)} \; A_{4}] \; G_{\underline{(|2)}}

Цвіценне ў маі-жніўні[5].

Плод распадны, складаецца з 4 яйкападобных гладкіх арэшкаў даўжынёй да 2 мм ад светла-карычневага да цёмна-карычневага колеру. Плады спеюць у чэрвені-жніўні[10].

Каранёвая сістэма складаецца з пучкоў, звязаных з паўзучым карэнішчам, якое таксама трымае 10-20 пабегаў.

Валодае моцным своеасаблівым пахам і горкім, злёгку пякучым, смакам.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна з каранямі

З-за вельмі хуткага росту і багатага галінавання, пабегі забяспечваюць вегетатыўнае размнажэнне. Таксама можа размнажацца карэнішчамі.

Кветкі ў асноўным апыляюцца чмялямі (Bombus), іх наведваюць прадстаўнікі сямействаў Журчалкі (Syrphidae) і Жужала (Bombyliidae) (род Bombylius), таксама жукі і мурашкі. Журчалкі бяруць толькі пылок[11].

Таксама на кветкі блюшчыка прылятае мноства дзікіх пчол, у тым ліку Anthophora furcata, Anthidum manicatum, Anthophora plumipes, Anthophora quadrimaculata, Osmia aurulenta, Osmia caerulentes, Osmia uncinata. Сярод іншых насякомых-наведвальнікаў называюць Anthocharis cardamines, Gonepteryx rhamni і Pieris napi[12]. Некаторыя насякомыя, у тым ліку Rondaniola bursaria[13], Liposthenes glechomae[14] і Liposthenes latreillei[15] пакідаюць галы(руск.) бел. на яго лістах.

Плады распаўсюджваюцца мурашкамі(руск.) бел..

Генетыка[правіць | правіць зыходнік]

Лік храмасом роўны 2n = 18, 36. Блюшчык плюшчападобны лічыцца дыплоідным[16].

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Блюшчык плюшчападобны ў Мінску

Расце па хмызняковых зарасніках, у палях, ліставых і змяшаных лясах, на сырых лугах і як пустазелле каля жылля[5]. Расліна ценевынослівая і аддае перавагу вільготным, цяжкім, урадлівым вапняковым глебам, багатым мінераламі, асабліва злучэннямі азоту. Часцей за ўсё расце на глебах з pH ад 5,5 да 7,5, але добра развіваецца і пры pH 4,0[17].

Добра пераносіць частую касьбу і ўмераны выпас быдла[18].

Арэал[19] — практычна ўся Еўропа (уключаючы Усходнюю) і зона ўмеранага клімату Азіі: паўночны захад Пярэдняй Азіі (Турцыя), Закаўказзе (Грузія і Азербайджан), паўночны ўсход Сярэдняй Азіі (Казахстан), Кітай (правінцыя Сіньцзян)[20].

У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, на Паўночным Каўказе і ў Дагестане, ва Усходняй і Заходняй Сібіры. Адзінкавыя месцазнаходжанні вядомыя на Далёкім Усходзе[5].

У Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі[5].

Блюшчык плюшчападобны быў занесены і натуралізаваўся ў Паўночнай Амерыцы, дзе лічыцца злосным пустазеллем ў штатах Кентукі, Небраска і Вісконсін у ЗША[9].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Надземная частка расліны ўтрымлівае дубільныя рэчывы, горкія рэчывы(чэшск.) бел., сапаніны, смолы, халін, эфірныя алеі (0,03-0,06 % у сухой расліне), солі калію, свабодныя амінакіслоты: метыянін, цыстэін, сярын[5].

Наяўнасць свабоднага метыяніну адыгрывае вялікую ролю ў абмене фасфатыдаў, ператвараючы этаналамін ў халін і назад[21]

У лісці ў перыяд цвіцення ўтрымліваюцца вітамін C (30-32,8 мг%), правітамін А (8,2 мг%).

У кветцы ўтрымліваюцца фруктоза, глюкоза і цукроза ў адносінах 1,0:1,1:3,6. Нектара ў кветцы звычайна 0,3 мкл з сярэдняй колькасцю цукру каля 43 %.

У расліне ўтрымліваюцца цынеол(руск.) бел., альфапінен, апігенін(укр.) бел., бэта-сітастэрол(фр.) бел., барнеол(руск.) бел., кафейная кіслата(руск.) бел., фярулавая кіслата(фр.) бел., флавоны(фр.) бел., ёд, люцэалін(фр.) бел., ментол(руск.) бел., рутазід(руск.) бел.[22][23].

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі блюшчыка прывабныя для многіх насякомых

Вяснова-летні доўгаквітнеючы меданос, які дае светла-жоўты духмяны мёд. Пчолы бяруць з блюшчыка нектар ва ўмеранай колькасці; вясной наведваюць часцей[24].

Да пачатку вырошчвання хмелю блюшчыкам карысталіся для кансервавання піва з-за наяўнасці ў ім горкіх рэчываў[25].

Змяшчае эфірныя алеі (0,03-0,06 % у сухой расліне), з-за чаго выкарыстоўваецца для араматызацыі і прыгатавання танізуючых напояў. Лісце можна ўжываць у ежу для падрыхтоўкі супоў і ў якасці зялёнага салата[26].

Медыцынскае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў нямецкай і французскай навуковай медыцыне[3].

Выкарыстоўваецца як антысептычны, раназагойваючы сродак, для араматызацыі напояў, паляпшэння смаку і паху мікстур.

У медыцыне Заходняй Еўропы расліну выкарыстоўваюць пры запаленні лёгкіх, бранхіяльнай астме, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, шчытападобнай залозы, скуры, пры мочакаменнай хваробе[5].

У народнай медыцыне блюшчык лічыцца адхарквальным, страўнікавым, мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым і болесуцяшальным сродкам. Надземную частку выкарыстоўваюць пры застарэлых грудных катарах, хваробах мачавога пузыра, ліхаманцы, прастудзе, хваробах скуры, горла, селязёнкі, базедавай хваробе, ангінах, бранхіяльнай астме, болях пасля родаў, сухотах лёгкіх, хваробах нырак, печані (жаўтусе і пухлінах)[5].

У традыцыйнай кітайскай медыцыне блюшчык таксама выкарыстоўваецца для лячэння пнеўманіі і нефрыту[27].

Вонкава выкарыстоўваюць пры лячэнні ран, язваў, пухлін[5], пры пераломах касцей і вывіхах, сутаргах канечнасцей. Свежымі лістамі лечаць каросту і розныя скурныя хваробы. Прымочкі з адвару ўжываюць пры слёзацёку.

У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсенцыю са свежых раслін з кветкамі, якая з'яўляецца прафілактычным сродкам супраць атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці[3].

У ветэрынарыі ўжываюць як глістагонны сродак[4].

Дэкаратыўнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Покрыва са шматлікіх раслін

Хоць шмат дзе і лічыцца пустазеллем, выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Выведзены гатунак з белымі бакамі ліставых пласцінак[3].

З-за схільнасці блюшчыка плюшчападобнага ўтвараць пляцоўкі, поўнасцю пакрытыя дываном з раслін, можа выкарыстоўвацца на клумбах і альпійскіх горках[28]. З'яўляецца пустазеллем на газоне, бо не дае расці іншым відам раслін.

Кветкі выкарыстоўваюць часам для ўпрыгожвання тартоў.

Атрутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Расліна лічыцца атрутнай, прымаць трэба з асцярожнасцю[5]. Ёсць указанні на атрутнасць блюшчыка для млекакормячых, асабліва для коней[29], але і для іншых жывёл, напрыклад, грызуноў[25]. На пашы расліна жывёламі не паядаецца, але засмечанае ёю сена можа выклікаць іх атручванне. У выпадку паглынання блюшчыка адбываецца паражэнне органаў дыхання (ацёк лёгкіх[3]), слабасць сэрца, абцяжаранае дыханне, пашырэнне зрэнак, моцнае аддзяленне поту, выцяканне пены з носа, сінюха слізістых абалонак[4].

Першая дапамога складаецца ў прызначэнні слабільных сродкаў і правядзенні сімптаматычнай тэрапіі (ужыванне узбуджальных, сардэчных і іншых сродкаў). Добры тэрапеўтычны эфект дае ўвядзенне хлорыстага кальцыю[4].

Атручванні ў людзей не зафіксаваныя[29].

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Збіраюць расліну ў перыяд цвіцення, хутка сушаць у цені і захоўваюць у зачыненых скрынках або слоіках, высланых паперай.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Будра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) — Glechoma hederaceae (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Будра плющевидная (руск.) 
  5. 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 5,11 5,12 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  6. Растения Беларуси
  7. Эліза Ажэшка. Людзі і кветкі над Нёманам
  8. Tela Botánica
  9. 9,0 9,1 USDA NRCS
  10. Ruprecht Düll, Herfried Kutzelnigg: Taschenlexikon der Pflanzen Deutschlands Quelle & Meyer Verlag, Wiebelsheim, 2005, S. 224. ISBN 3-494-01397-7.
  11. Ruprecht Düll, Herfried Kutzelnigg: Taschenlexikon der Pflanzen Deutschlands Quelle & Meyer Verlag, Wiebelsheim, 2005, S. 224. ISBN 3-494-01397-7.
  12. Schmetterlingsfutterpflanze
  13. Rondaniola bursaria (Bremi) (Lighthouse Gall)
  14. Liposthenes glechomae (Linnaeus, 1758)
  15. Liposthenes latreillei (Kieffer, 1898) (a gall wasp)
  16. Manfred A. Fischer (Red.): Exkursionsflora für Österreich, Liechtenstein und Südtirol. Oberösterreichisches Landesmuseum, Linz 2005, ISBN 3-85474-140-5
  17. Hutchings & Price: Glechoma hederacea 1999
  18. Hartmut Dierschke, Gottfried Briemle: Kulturgrasland. Ulmer Verlag, Stuttgart 2002. ISBN 3-8001-3816-6
  19. Па даных GRIN
  20. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. — С. 124. — ISBN 5-87317-163-7
  21. Трутнева Е. А., Ананичев А. В. К фармакологическому и химическому изучению будры плющевидной. Фармакология и токсикология, № 4, 1964
  22. Ground Ivy (англ.) 
  23. De l'huile de marc d'olive pour les hypertendus (фр.) 
  24. Абрикосов Х. Н. и др. Будра плющевидная // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 36
  25. 25,0 25,1 Hutchings & Price: Glechoma hederacea 1999.
  26. Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
  27. Glechoma hederacea in der Flora of China, Volume 17, 1994, S. 118
  28. Walter Dietl & Manuel Jorquera: Wiesen- und Alpenpflanzen. Österreichischer Agrarverlag, Wien 2004, ISBN 3-7040-2082-6; Maria Teresa Della Beffa: Der große Naturführer Kräuter. Kaiser Verlag, Klagenfurt 2005, ISBN 3-7043-1314-9
  29. 29,0 29,1 Roth, Daunderer, Kormann: Giftpflanzen. Pflanzengifte. Nikol, Hamburg, S. 374f. ISBN 3-933203-31-7 (Nachdruck einer Auflage von 1994)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1091. Glechoma hederacea L. — Будра плющевидная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 124. — ISBN 5-87317-163-7.
  • В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Наукова думка, 1983.
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]