Бон (Францыя)
| Горад | |||
| Бон | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Beaune | |||
|
|||
| 47°01′ пн. ш. 04°50′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Статус | Раённы цэнтр | ||
| Рэгіён | Бургундыя — Франш-Кантэ | ||
| Дэпартамент | Кот-д’Ор | ||
| Кіраўнік | Ален Сюжэно[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | XIII стагоддзе | ||
| Плошча | 31,3 км² | ||
| Вышыня цэнтра |
193 407 м |
||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 22916 чалавек (1999) | ||
| Шчыльнасць | 732 чал./км² | ||
| Этнахаронім | фр.: les beaunois | ||
| Афіцыйная мова | французская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +33-2 | ||
| Паштовы індэкс | 21200 | ||
| Код INSEE | 21054 | ||
|
|
|||
| beaune.fr/ (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Бон (фр.: Beaune) — горад у Францыі, цэнтр аднайменнай супрэфектуры дэпартамента Кот-д’Ор. Насельніцтва Бона на 1 студзеня 2000 года складала 22 916 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад узнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагоддзі да н.э. Яны назвалі горад «Белена» (па-французску: Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Белоны (па-французску: Belonos).
Юлій Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалона, імя якога было сугучна назве горада. Пазней салдаты раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагоддзі святы Марцін прынёс сюды хрысціянства. Разбураныя ўмацаванні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай святыні».
У V стагоддзі па замёрзлым Рэйне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасці сучасную назву. Іх прынцэса Клатыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлодвіга I з роду Меравінгаў, які прыняў хрысціянства. У VIII стагоддзі месца спазнала кароткачасовае нашэсце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль яе сталіцай не стаў горад Дыжон.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]З Сярэднявечча тут захавалася гарадcкая сцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XV—XVI стагоддзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй было нададзена аблічча, уласцівае будынкам эпохі бургундcкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсці і шоўку з выявай сцэн з жыцця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз размяшчаецца вінны музей. Але галоўнай славутасцю горада з’яўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 1443—1457 гадах.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Бон. Былы шпіталь — сімвал горада
- Вялікая вежа
- Царква Нотр-Дам
- Палац герцага
- Вінаграднікі ў наваколлях Бона
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бон (Францыя)- Сайт горада
