Боркі (вадасховішча)
Выгляд
Боркі | |
---|---|
Каардынаты: 53°00′02″ пн. ш. 27°44′33″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,72 км² |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Год напаўнення | 1984 |
Боркі — вадасховішча ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 13 км у напрамку на ўсход ад Слуцка, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Боркі.
Вадасховішча наліўное. Створана ў 1984 годзе ў мэтах абваднення і рыбагадоўлі. Напаўняецца вадой з ракі Слівянка. Плошча паверхні вадасховішча 0,72 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 4 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 217. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)