Бостанская бухта
Выгляд
| Бостанская бухта | |
|---|---|
| англ. Boston Harbor | |
Від на Бостан з бухты | |
| Характарыстыкі | |
| Тып | заліў |
| Размяшчэнне | |
| 42°19′12″ пн. ш. 70°57′57″ з. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Заліў Масачусетс |
| Краіна | |
| Упадаюць | Чарлз, Непансет, Містык, Веймут-Фор, Веймут-Бэк |
Бостанская бухта (англ.: Boston Harbor) — буйная бухта ў заходняй частцы заліва Масачусетс.
На берагах бухты размешчаны порт Бостана. Межы бухты ўмоўна вызначаюцца ад Уінтрапа на поўначы да Хала і Нантаскета на поўдні. У бухце і на падыходзе да яе размешчана мноства невялікіх астравоў, 34 з іх уключаны ў рэкрэацыйную тэрыторыю.
Пры ўваходзе ў бухту ўстаноўлена два маяка — адзін з найстарэйшых у краіне Бостан-Лайт (востраў Літл-Брустэр) і Грэйвз-Лайт (скалы Грэйвз).
У бухту ўпадаюць рэкі Чарлз, Непансет, Містык, Веймут-Фор і Веймут-Бэк, утвараючы ў вусці невялікія эстуарыі.[1][2]
Менавіта тут адбылося знакамітае «Бостанскае чаяпіцце».
Зноскі
- ↑ Boston
- ↑ Touring the Port of Boston Архівавана 6 верасня 2008.