Масачусетс (заліў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Заліў Масачусетс)
Перайсці да: рух, знайсці

Масачусетс
англ.: Massachusetts Bay
42°18′ пн. ш. 70°32′ з. д.HGЯO
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Тып заліў
Найбольшая глыбіня 93 м
Масачусетс (заліў) (ЗША)
Масачусетс (заліў)
а
а
Commons-logo.svg Масачусетс на Вікісховішчы

Заліў Масачусетс (англ.: Massachusetts Bay) — заліў Атлантычнага акіяна ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Абмывае штат Масачусетс, ЗША. Заліў Масачусетс лічыцца часткай заліва Мэн, мае даўжыню 55 км, і глыбіню да 93 м. Прылівы ў заліве паўсутачныя, да 1,8 м.

На поўначы заліў абмежаваны паўвостравам Кейп-Эн, у паўднёвай частцы размешчаны заліў Кейп-Код, абмежаваны аднайменным паўвостравам. Заходняя частка заліва носіць назву Бостанская бухта, у ёй размяшчаецца горад-порт Бостан.

Заліў даў назву аднаму з першых паселішчаў у Новай Англіікалоніі Масачусецкага заліва. Вялікая колькасць заліваў на ўзбярэжжы штата Масачусетс далі яму мянушку «Штат Заліваў».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]