Бо Дзідлі (англ.: Bo Diddley; таксама вядомы як Элас Мак-Дэніел, англ.: Ellas B. McDaniel; пры нараджэнні Элас Ота Бэйтс, англ.: Ellas Otha Bates; 30 снежня1928, Мак-Комб, штат Місісіпі, ЗША — 2 чэрвеня2008, Арчэр, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень. Адзін з родапачынальнікаў рок-н-ролу. Ён прыўнёс у папулярную музыку шэраг змен, уключаючы энергічныя гітарныя рытмы і паскораныя пераходы. Бо Дзідлі выкарыстаў пры гульні спецыфічную гітару прамавуголнай формы. Бо Дзідлі лічаць адным з заснавальнікаў рок-музыкі (яго называюць «The Originator»). Ён уладальнік ганаровай прэміі «Грэмі» за жыццёвыя дасягненні (1998) і адзін з дваццаці найвялікшых музыкантаў у гісторыі рок-н-ролу (па меркаванні часопіса Rolling Stone). У 2005 годзе Бо Дзідлі адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей музычнай кар’еры гастролямі па Аўстраліі і Еўропе. У маі 2007 года музыка перанёс інсульт на сцэне падчас канцэрту, пасля чаго страціў здольнасць гаварыць; 2 чэрвеня 2008 г. Бо Дзідлі памёр у бальніцы горада Арчэр ў Фларыдзе ў выніку сардэчнага прыступу.