Сера-ду-Эспіньясу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сера-ду-Эспіньясу
парт.: Serra do Espinhaço
Сера-ду-Эспіньясу
Тып Хрыбет
Размяшчэнне Бразілія
Горная сістэма Бразільскае пласкагор'е
Даўжыня 750 км
Найвышэйшая вяршыня Сол
Вышыня вяршыні 2107 м

Сера-ду-Эспіньясу (парт.: Serra do Espinhaço) — горны хрыбет на ўсходзе Бразільскага пласкагор'я (Бразілія, штаты Баія і Мінас-Жэрайс). Горы працягваецца ўздоўж правабярэжжа верхняга цячэння ракі Сан-Франсіску на 750 км. Пераважныя вышыні перавышаюць 1000 м, вышэйшая кропка - гара Сол (2107 м). Грабяні большай часткай згладжаныя, але асобныя выхады кварцытамі ўтвараюць завостраныя вяршыні. У паўднёвай частцы хрыбта размешчана буйное радовішча жалезных руд (Ітабіра), а таксама радовішча марганца, алмазаў, золата і інш. На ўсходніх наветраных схілах растуць вільготныя трапічныя лясы, на захадзе - хмызнякі і рэдкалессі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).