Брамеліевыя (Bromeliaceae) — сямействааднадольных кветкавых раслін, якое ўваходзіць у парадак метлюжкакветныя. Арэал сямейства ахоплівае трапічныя і субтрапічныя вобласці Амерыкі і Заходняй Афрыкі. Сярод прадстаўнікоў сямейства сустракаюцца як эпіфіты, напрыклад, Tillandsia usneoides, так і наземныя расліны. Агульная колькасць відаў — каля двух тысяч.
Брамеліевыя распаўсюджаныя ва ўсіх кліматычных зонах трапічнага і збольшага субтрапічнага паясоў Амерыкі: ад вільготных вечназялёных лясоў да пустыняў, на вышынях ад 0 да 4200 м над узроўнем мора. Адпаведна яны могуць быць знойдзены ў гарах Анд, ад Чылі да Калумбіі, у прыбярэжных пустынях Перу, у лясных абласцях Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Палова відаў — эпіфіты, некаторыя — літафіты, але ёсць і наземныя травяністыя расліны.
Тахтаджян А. Л.Семейство бромелиевые (Bromeliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 6. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 275—286. — 543 с. — 300 000 экз.