Эпіфіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эпіфітная расліна на ствале дрэва, раён Арасі, Коста-Рыка

Эпіфіт (ад (гр.) слоў эпідэ — «на», і фітон — «расліна») — любая расліна, якая пасяляецца на іншай (галоўным чынам на галінах або ствале), і пры гэтым атрымлівае пажыўныя рэчывы з навакольнага асяроддзя, а не з субстрата, на якім існуе. Яны распаўсюджаныя па ўсім зямным шары і трапляюцца сярод усіх груп раслін.

Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе эпіфіты маюць прыстасаванні для прымацавання і ўлоўлівання вады і пажыўных рэчываў з паветра. З'яўляюцца аўтатрофамі. Акрамя эпіфітаў, якія растуць у наземных умовах, існуе шмат водных відаў водарасцяў, якія з'яўляюцца эпіфітамі на іншых водарасцях, або водных кветкавых раслінах.

Эпіфіты не з'яўляюцца паразітычнымі раслінамі, яны растуць незалежна ад расліны-апоры і патрабуюць ад яе выключна фізічнай падтрымкі. Відавочнай перавагай эпіфітаў, асабліва ў шчыльна зарослай дрэвамі мясцовасці, ёсць магчымасць не залежаць ад глебы і знаходзіцца бліжэй да крыніц святла; таксама эпіфіты менш з'ядаюцца траваеднымі жывёламі. Але пры занадта шчыльным нарастанні эпіфітаў яны могуць пашкоджваць расліну-апору.

Эпіфіты маюць вялікае значэнне для некаторых відаў жывёл, фармуючы асяроддзе іх пражывання — такімі жывёламі з'яўляюцца некаторыя жабы і членістаногія.

Самымі вядомымі эпіфітамі з'яўляюцца імхі, лішайнікі, архідэі і прадстаўнікі сямейства брамеліевых, але эпіфіты могуць быць знойдзеныя практычна ў любой таксанамічнай групе раслін; больш за тое, тэрмін «эпіфіт» часта выкарыстоўваецца і для бактэрый. Самыя багатыя і развітыя супольнасці эпіфітаў сустракаюцца ў трапічных лясах (асабліва вільготных), але імхі і лішайнікі з'яўляюцца вельмі звычайнымі эпіфітамі ўмеранага і нават арктычнага кліматычнага пояса.

На тэрыторыі Еўропы час ад часу можна ўбачыць травы, хмызнякі і нават дрэвы, якія растуць на развілках галінак іншых, вялікіх дрэў. Але гэта толькі выпадковыя месцы прарастання неэпіфітных відаў; эпіфітаў, якім была б уласцівая сапраўдная каранёвая сістэма, на тэрыторыі Еўропы не сустракаецца.

Групоўкі эпіфітаў на дрэве, вільготны лес, Коста-Рыка.

Першае фундаментальнае даследаванне эпіфітнай флоры было апублікавана батанікам Шымперам у 1888 годзе, і называлася «Die epiphytische Vegetation Amerikas» («Эпіфітная флора Амерыкі»).

Эпіфітная супольнасць з архідэй і брамеліевых, Гавайскія астравы.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1888 годзе нямецкім батанікам А. Шымперам была складзена класіфікацыя, у якой эпіфіты падзеленыя на чатыры групы: протаэпіфіты, гнездавыя і кішэнныя эпіфіты, рэзервуарныя эпіфіты, паўэпіфіты.

Па месцы існавання адрозніваюць:[1]

Выдзялягоць таксама эпібрыяфіты — віды, якія трапляюцца на парастках або дзярнінках [[}імхоў]] (напр., імхі з родаў радула, мецгерыя, лежанея, лішайнікі з родаў бацыдыя і мікрафіяле). Мохападобныя зрэдку могуць пасяляцца на слаявіне лішайнікаў (напр., гіпнум).

Зноскі

  1. Рыкоўскі Г., Галубкоў У. Эпіфіты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]