Браміды
Выгляд
Браміды — хімічныя злучэнні, солі бромавадароднай кіслаты HBr.
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Браміды прысутнічаюць у марской вадзе, у канцэнтрацыі каля 65 мг/л, што складае каля 0,2 % ад масы марской солі. Морапрадукты, як правіла, утрымліваюць павышаную канцэнтрацыю брамідаў. Асабліва шмат брамідаў марскіх водарасцях, некаторыя з якіх могуць быць крыніцай прамысловага атрымання.
Таксама сустракаюцца мінералы галагенідаў срэбра - брамаргірыт AgBr, ёдабраміт Ag(Br, Cl, I), эмбаліт Ag(Cl, Br).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]У медыцыне браміды натрыю і калію ўжываюць як седатыўныя сродкі.
У навуцы і тэхніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Брамід срэбра AgBr выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як святлоадчувальнае рэчыва.
- Растворы брамідаў выкарыстоўваюцца ў нафтаздабычы.
- Растворы брамідаў цяжкіх металаў выкарыстоўваюцца як «цяжкія вадкасці» пры ўзбагачэнні карысных выкапняў метадам флатацыі.
- Раствор брому ў вадзе (бромная вада) выкарыстоўваецца ў арганічнай хіміі для вызначэння ненасычаных вуглевадародаў.