Бром
| |||||
| Вонкавы від простага рэчыва | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|
|||||
| Уласцівасці атама | |||||
| Імя, сімвал, нумар | Бром, 35 | ||||
| Група, перыяд, блок | {{{група}}}, 4, {{{блок}}} | ||||
| Атамная маса (малярная маса) |
79,904 ± 0,003 а. а. м. (г/моль) | ||||
| Электронная канфігурацыя |
|
||||
| Радыус атама | 119 пм | ||||
| Хімічныя ўласцівасці | |||||
| Кавалентны радыус | 114 пм | ||||
| Радыус іона | (+5e)47 (-1e)196 пм | ||||
| Электраадмоўнасць | 2,96 (шкала Полінга) | ||||
| Электродны патэнцыял | 0 | ||||
| Ступені акіслення | −1, 0, +1, +3, +5, +7 | ||||
| Энергія іанізацыі |
1-я: 1139,9 кДж/моль кДж/моль (эв)
3-я: 3470 кДж/моль кДж/моль (эВ) |
||||
| Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
| Шчыльнасць (пры з. у.) | 3,1055 (25 °C) г/см³ г/см³ | ||||
| Тэмпература плаўлення | −7,25 °C | ||||
| Тэмпература кіпення | 59,2 °C | ||||
| Малярны аб'ём | 51,46 (25 °C, Br2) см³/моль см³/моль | ||||
| Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
| Структура рашоткі | Артарамбічная | ||||
| Параметры рашоткі | a = 4,48, b = 6,67, c = 8,72 Å | ||||
| Іншыя характарыстыкі | |||||
| Удзельнае супраціўленне | 7,69·1010 Ом·м | ||||
| Цеплаправоднасць | (300 K) 4,5 Вт/(м·К) Вт/(м·К) | ||||
| Цеплавое пашырэнне | 1,10·10−3 К−1 | ||||
Бром (лац.: Bromum) Br — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галагенаў. Адкрыты ў 1826 годзе Антуанам Жэромам Баларам.
Фізічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Электронная канфігурацыя атама 1s²2s²2p63s²3p63d104s²4p5.
Пры нармальных умовах бром — цяжкая лятучая вадкасць, цёмна-чырвонага колеру, у адлюстраваным святле цёмна-фіялетавага, амаль чорнага колеру. Мае рэзкі агідны пах, атрутны. Бром — адно з двух простых рэчываў разам з ртуццю, якое пры пакаёвай тэмпературы вадкае. Шчыльнасць пры 0 °C — 3,19 г/см³. Тэмпература плаўлення брому роўна 7,25 °C, а энтальпія плаўлення 10,58 кДж/моль. Тэмпература кіпення — 59,2 °C, пры кіпенні бром ператвараецца з вадкасці ў жоўта-бурую пару, пры ўдыханні раздражняе дыхальныя шляхі. Энтальпія выпарэння 30,86 кДж/моль. Ціск насычанай пары пры 0 °C складае 8,7 кПа, пры 20 °C 22,8 кПа.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Па змяшчэнні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элементаў. З прычыны высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёр.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Прымяняецца ў хімічнай прамысловасці для атрымання розных бромістых соляў і арганічных злучэнняў (лекавых прэпаратаў, слёзатачывага газу), у фатаграфічным працэсе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 45. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Сергей Бесараб Токсин психушек, казарм и домов-интернатов// Медыум — medium.com, 10 лістапада 2022, 12:35
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бром
