Браняносец

Браняносец — асноўны баявы карабель 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.
Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца Другой сусветнай вайны. Мелі вежавую артылерыю калібру 254 мм і больш, водазмяшчэнне да 8000 тон, хуткасць да 16 вузлоў.
Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 калібру 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, водазмяшчэнне 10—17 тысяч тон, хуткасць 18 вузлоў, далёкасць плавання да 8000 міль.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браняносец