Браніслаў Іванавіч Урублеўскі
| Браніслаў Іванавіч Урублеўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 красавіка 1935 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2022 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Браніслаў Іванавіч Урублеўскі (9 красавіка 1935, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2022) — беларускі спецыяліст у галіне машын, механізмаў і тэхналогіі лесараспрацовак, лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (лесатэхнічны факультэт, 1962; аспірантура, 1970).
Працаваў у прадпрыемствах лясной прамысловасці БССР, Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (вучоны сакратар), Гомельскам вытворчам лесанарыхтоўчам аб’яднанні (намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім заводзе будаўнічых дэталей (дырэктар), Гомельскам вытворчам аб’яднанні па дрэваапрацоўцы (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1994—1995, дацэнт кафедры «Эканоміка»), Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (прафесар кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі).
Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва лесавозных аўтамабільных дарог; эканоміка і кіраванне ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы; менеджмент; энеразберажэнне; прадпрымальніцтва; павышэнне якасці вышэйшай адукацыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медалі «За доблесную працу» і «Ветэран працы»
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Исследование комплексного укрепления грунтов карбамидной смолой и нефтью в целях строительства лесовозных автомобильных дорог : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.420 / Б. И. Врублевский. — Минск, 1970.
- Услуги, которые мы не выбираем / Бронислав Врублевский, Тихон Липницкий // Беларуская думка. — 2012. — № 1. — С. 98—103. — Биографии, фото авторов (с. 98).
Зноскі
- ↑ Врублевский Бронислав Иванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2023. Праверана 10 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Врублевский Бронислав Иванович // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). — Гомель, 2003. — С. 290.
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Лужках (Чашніцкі раён)
- Памерлі ў 2022 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
- Выкладчыкі БелДУТ
- Выкладчыкі БГЭУСК
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі БДТУ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта