Красналуцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Красналуцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Красналукі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 322
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Красналу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Красналукі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. 16 жніўня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Латыгаліцкі сельсавет у складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1322 чалавекі[4], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.