Браніслаў Рыльскі
Бранісла́ў Ры́льскі (польск.: Bronisław Rylski) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Шляхціч з-пад Бельска[1]. У 1863 ачоліў паўстанцкі атрад у Сямятычах, а адміністрацыйнымі справамі загадваў Станіслаў Сонгін. Сюды прыбыў таксама найактыўнейшы з падляскіх военачальнікаў Раман Рагінскі. 6-7 лютага адбылася найвялікшая бітва паўстання на Падляшшы, у якой прынялі ўдзел 3400—3500 паўстанцаў. Тым не менш, яны былі разбіты расійскімі войскамі і адышлі на ўсход, у Пружанскі павет.
30 студзеня (11 лютага) 1863 каля вёскі Каралеўскі Мост атрад Рамана Рагінскага сутыкнуўся з расійскімі войскамі пад камандаваннем флігель-ад’ютанта Носціца і падпалкоўніка Вімберга. Атрымаўшы паражэнне, частка паўстанцаў вымушаная была адступіць назад у Польшчу, астатнія са стратамі схаваліся ў лесе. Аднак ужо назаўтра, 31 студзеня (12 лютага), атрад паўстанцаў з 200 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка Шарашова, а наступнага дня без аніякага супраціву авалодаў Пружанай[2].
Адсюль частка паўстанцаў на чале са Станіславам Сангіным і Браніславам Рыльскім накіравалася назад на Сямятычы, аднак 3 лютага (15 лютага) яны былі разбіты пад в. Рэчыца Пружанскага павета. Сангін у гэтым баі загінуў, а Рыльскі з 9 паўстанцамі трапіў у палон[3] (паводле іншых звестак — забіты[4]).
Зноскі
- ↑ Marek Kietliński.. Obraz powstania styczniowego w dokumentach przechowywanych w Archiwum Państwowym w Białymstoku (польск.)(недаступная спасылка). Archiwum Panstwowe w Białymstoku. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2013. Праверана 24 мая 2012.
- ↑ Ірына Сядова. Улица вторая. Красноармейская (руск.). Генеалогический форум ВГД (11 чэрвеня 2011). Праверана 24 мая 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Эдвард Зайкоўскі.. За зямлю і за волю . Беларуская мова і літаратура ў школе. Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 24 мая 2012.
- ↑ Валерый Антоній Урублеўскі ў пастанні 1863—1864 гг. . infoCity.by. Лідскі летапісец. Праверана 24 мая 2012.(недаступная спасылка)