Раман Рагінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Рагінскі
польск.: Roman Rogiński
Партрэт
Род дзейнасці: палітык, рэвалюцыянер
Дата нараджэння: 29 лютага 1840(1840-02-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 лютага 1915(1915-02-15) (74 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:

Раман Рагінскі (польск.: Roman Rogiński) (29 лютага 1840 — (15 лютага 1915) адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1861 г. скончыў Варшаўскую рэальную гімназію. 3-за пагрозы арышту за ўдзел у маніфестацыях у Варшаве эмігрыраваў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. У 1862 г. вярнуўся ў Варшаву, прызначаны камісарам ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па Падляшскім ваяводстве. 23 студзеня 1863 г. зрабіў няўдалую спробу авалодаць Бялай. 7 лютага 1863 удзельнічаў у бітве пад Сямятычамі(польск.) бел., пасля рушыў у глыб Беларусі. 13 лютага 1863 г. заняў Пружаны, дзе захапіў зброю і амуніцыю, 2526 лютага 1863 г. разбіты каля в. Баркі. 3 сакавіка 1863 г. узяты ў палон у Тураве. Смяротны прыгавор ад 23 жніўня 1863 г. заменены на 20 гадоў катаргі, якую адбываў ва Усолле (Пермская губерня). У 1868 г. пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняудзінску (Забайкальская вобласць), Віціме, Іркуцку. У 1892 г. вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў аб падзеях 1863——1864 гг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рагінскі Раман // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0214-8.