Браты Стругацкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Браты Стругацкія (руск.: Братья Стругацкие) — рускія пісьменнікі-фантасты. Браты, сааўтары Аркадзь Натанавіч Стругацкі (1925 — 1991) і Барыс Натанавіч Стругацкі (1933 — 2012).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуюцца з 1957 года. Навукова-фантастычныя аповесці «Краіна барвовых хмараў» (1959), «Цяжка быць богам» (1964), «Панядзелак пачынаецца ў суботу. Казка для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту» (1965), «Смоўж на схіле» (1966—68), «Пікнік на абочыне» (1972), «За мільярд гадоў да канца свету» (1976—77), «Кульгавы лёс» (1986), зборнік апавяданняў «Шэсць запалак» (1960), цыкл лірычных навел «Вяртанне» (1962), раман «Горад асуджаны» (1988—89) і інш. пра шляхі развіцця цывілізацыі і ролі асобы ў грамадстве. Іх прозе ўласцівы псіхалагізм, «рэалістычнасць» дэталей фантастычнага свету, гратэск, гумар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]