Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных (Барысаў)
Выгляд
Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных — вайсковае пахаванне ў г. Барысаў, размешчаны па вул. Чапаева, у скверы каля будынка цэнтральнай бібліятэкі.
Тут пахавана болыш за 10 тыс. чалавек, расстраляных у 1941 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія памерлі ад хвароб і голаду ў Барысаўскім канцлагеры для ваеннапалонных.
У 1967 г. на месцы лагера разбіты мемарыяльны сквер, на магіле пастаўлены помнік (скульптар М. Рыжанкоў; 5,2x3,4 м) — мармуровая стэла на прамавугольным бетонным стылабаце. На франтальнай плоскасці стэлы рэльефныя выявы 6 вязняў лагера, кампазіцыйна аб'яднаных у адзіную групу вакол цэнтральнай фігуры байца. Вобразы абагульненыя. Помнік вырашаны простымі лаканічнымі сродкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.