Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыка (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыка — вайсковае пахаванне ў Магілёве, размешчанае на Карабанаўскіх могілках.

Пахаваны 43 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях за вызваленне Магілёва і Магілёўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у палявым шпіталі. Сярод іх — воіны 238-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту і камсамолец, член падпольнай групы, якая дзейнічала на чыгуначным вузле, С. С. Сагалін, расстраляны гітлераўцамі ў 1943 годзе.

У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]