Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Белаазёрск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
52°28′16″ пн. ш. 25°10′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Белаазёрск
Скульптар Уладзімір Іосіфавіч Ананька
Архітэктар Міхаіл Фёдаравіч Ткачук
Дата пабудовы 1976 год
Map

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — мемарыял у цэнтры горада Белаазёрска, у парку «Энергетыкаў». Адкрыты у 1976 годзе ў гонар подзвігу 49 воінаў і партызан, у тым ліку 19 лётчыкаў[1] 130-га хуткаснага, 207 і 212-га далёкага дзеяння бамбардзіровачных авіяпалкоў, якія нанеслі ўдары па нямецка-фашысцкім захопнікам і загінулі (архітэктар М. Ф. Ткачук і скульптар У. І. Ананька). З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На трэці дзень вайны ў небе Бярозаўшчыны разгулялася смяротная сутычка паміж савецкімі бамбардзіроўшчыкамі і фашысцкімі знішчальнікамі. Па словах відавочцаў, некаторым лётчыкам, выпрыгнуўшым з падпаленых самалётаў, атрымалася з дапамогай мясцовых жыхароў адыйсці ад праціўнікаў, а загінуўшыя пілоты былі пахаваныя. Была пастаўлена мэта — адшукаць жывых удзельнікаў бою, а таксама ўсталяваць імёны загінуўшых, месца іх пахавання. Размовы з людзьмі, пошук відавочцаў, бясконцая перапіска з архівамі і сведкамі падзей далі свае вынікі. Было ўстаноўлена, што 25 чэрвеня 1941 года на бамбаванне навалы танкаў праціўніка ў раёне Бярозы-Картузскай і Івацэвічаў вылецела 8 самалётаў, а вярнуўся адзін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На брацкай магіле загінуўшых воінаў і партызан усталявана васьмімятровая стэла, зробленная у выглядзе крыла самалёта. Уверсе гэтага «крыла самалёта» знаходзяцця барэльефы твараў лётчыкаў.

Курган таксама ў выглядзе крыла. Знізу яго — лічбы Вялікай Айчыннай вайны. Ён пасеяны травою, і каля яго зроблены клумбы. Ззаду братэрскай магілы запалены «Вечны агонь», які абрамлёны жалезнай зоркай. Побач «Вечнага агню» усталяваны прамавугольныя мемарыяльныя гранітныя пліты, на якіх напісаны імёны загінулых партызан, і на адной з іх — словы Ніны Мацяш.

Штыкі, якімі абстаўлены мемарыяльны комплекс, сімвалізуюць стойкасць і мужнасць партызан.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Память: историко-документальная хроника Берёзовского района / гл. ред. И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ, 1987. — 430