Ніна Іосіфаўна Мацяш
Ніна Іосіфаўна Мацяш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 2008 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, television writer |
Гады творчасці | 1962 — цяп. час |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19 снежня 2008, Белаазёрск[1]) — беларуская паэтэса і перакладчыца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
Дэбютавала вершам у 1962 (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбраныя творы / Ніна Мацяш; уклад. і камент. Уладзіміра Васілевіча і Галіны Скарыны; прадм. Генадзя Праневіча. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 605 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I, Мастацкая літаратура). ISBN 978-985-08-1845-4
Зноскі
- ↑ Памерла паэтэса…
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мацяш Ніна // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Мацяш Ніна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Памерла паэтэса Ніна Мацяш // Наша Ніва on-line: Культура. 2008, 19 снежн. 10:59 — Эл.рэсурс nashaniva.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мацяш Ніна Іосіфаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Белаазёрску
- Пахаваныя ў Бярозаўскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне