Уладзімір Іосіфавіч Ананька
| Уладзімір Іосіфавіч Ананька | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 4 красавіка 1929 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 лістапада 1986 (57 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар |
| Жанр | станковая скульптура і манументальная скульптура |
| Вучоба | |
| Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Уладзімір Іосіфавіч Ананька (нар. 4 красавіка 1929, Мінск — 10 лістапада 1986[1]) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 красавіка 1929 года ў Мінску. У 1947—1948 гадах вучыўся ў Мінскім будаўнічым тэхнікуме, у 1948—1952 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы. З 1957 года ўдзельнічаў у выстаўках: рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных. Скончыў у 1959 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (выкладчыкі па спецыяльнасці: А. А. Бембель, А. К. Глебаў)[2].
Памёр 10 лістапада 1986 года[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. Вялікае месца ў яго творчасці займаў партрэт[2].
Асноўныя творы: «Партрэт дзяўчыны» (1962), «Партрэт бацькі» (1963), партрэты У. І. Леніна (1964), Я. Коласа (1968), Ф. Дзяржынскага (1968), Героя Савецкага Саюза І. Казінца (1970), К. Маркса (1970). Вядомыя яго кампазіцыйныя працы — «1905 год» (1957), «Даярка» (1959), «Каваль» (1962), а ў вобласці манументальнай пластыкі — помнік беларускай партызанцы Фені Конанавай у Любані Мінскай вобласці (1965—1967; у суаўтарстве з архітэктарамі В. Занковічам і Л. Левіным), помнік партызанам у вёсцы Чонкі Гомельскай вобласці (1962—1963; у суаўтарстве з архітэктарамі В. Занковічам і Л. Левіным), надмагільны помнік народнаму паэту БССР Я. Коласу (1970; у суаўтарстве са скульптарам М. М. Якавенкам і архітэктарам М. Г. Мызнікавым)[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2020. Праверана 10 студзеня 2020.
- ↑ а б в Минский художник Ананько Владимир Иосифович
- ↑ Уладзімір Іосіфавіч Ананька на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іосіфавіч Ананька на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1986 годзе
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі