Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Глыбокае)
| Помнік | |
| Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
|---|---|
| | |
| 55°08′20″ пн. ш. 27°41′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Глыбокае |
| Дата пабудовы | 1964 год |
| Статус |
|
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Глыбокае, знаходзіцца ў цэнтры горада, у парку Перамогі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У брацкай магіле пахаваны воіны і партызаны якія загінулі ў баях пры вызваленні Глыбокага ў ліпені 1944 года. Усяго пахавана 138 чалавек. Імёны 98 загінуўшых вядомыя, 40 пахаваных — невядомыя.
Першы помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1964 годзе. Ён уяўляў сабой абеліск з імёнамі пахаваных, справа ад якога размяшчалася скульптура воіна, а злева — жанчыны.
У 1994 годзе быў адкрыты новы помнік работы скульптара В. Якавенкі. Ён уяўляе сабой абеліск вышынёй 10 м. На ім — бронзавая выява грэчаскай багіні перамогі Нікі, злева і справа ад яго скульптуры воіна і партызана. Перад стэлай пліта з імёнамі загінуўшых. На помніку шыльда «Воінскае пахаванне № 4060».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 225.
