Брацкая магіла (Агародня Гомельская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°19′25″ пн. ш. 31°32′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Агародня Гомельская
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000241шыфр 313Д000241
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан ў в. Агародня Гомельская, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны 38 салдат і адзін партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1956 годзе на магіле ўсталяваны помнік-скульптура ваяра ў поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка перад надмагільнай пабудовай па перыметры агароджана плотам з бетонных секцый і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абодва бакі ад помніка знаходзяцца два кветнікі.

Надмагільная пабудова ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны ваяроў загінулых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс «Тут пахавана 39 чалавек, у тым ліку 19 невядомых. Вечная памяць загінулым героям»[1].

Зноскі