Брацкая магіла (Бешанковічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
55°02′48″ пн. ш. 29°27′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Бешанковічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000142шыфр 213Д000142
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Бешанковічах, Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальная ў скверы каля школы. У брацкай магіле пахавана 187 чалавек.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура двух воінаў. У аднаго з воінаў сцяг у левай руцэ, аўтамат прыжаты да грудзі. Другі воін стаіць на калене з вянком у правай руцэ. Вышыня скульптуры 2,5 м, пастамента з цэглы — 3 м. На пастаменце мармуровая дошка з надпісам «Вечная слава и память сынам Родины». У аснове — 5 дошак з прозвішчамі загінуўшых.

Жалезная агароджа, памерам — 20х20 м. Матэр’ял — жалезабетон, вышыня — 6 м.

Помнік устаноўлены ў 1956 годзе[1][2].

Вядомыя людзі, пахаваныя тут[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  2. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 120.