Рыгор Іванавіч Спольнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Іванавіч Спольнік
Дата нараджэння 17 лістапада 1902(1902-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Славы III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Іванавіч Спольнік (нар. 17 лістапада 1902, Белгародская вобласць — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1926—1928 гадах праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Чырвонай Арміі. Другі раз быў прызваны ў чэрвені 1941 года.

Улетку 1943 года ваяваў на Варонежскім фронце, прымаў удзел у Курскай бітве, дзе ўдзельнічаў у абарончых баях на паўднёвай частцы Курскай дугі. Удзельнічаў у Белгародска-Харкаўскай аперацыі, вызваленні Левабярэжнай Украіны.

З лістапада 1943 года па сакавік 1944 года ўдзельнічаў у абарончых, а затым наступальных баях на тэрыторыі Пскоўскай вобласці.

Асабліва вызначыўся падчас правядзення Віцебска-Аршанскай аперацыі, як складовай часткі Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».

24 чэрвеня 1944 года на чале свайго аддзялення пад агнём у ліку першых пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.