Брацкая магіла (Крупкі)
Выгляд
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
54°18′57″ пн. ш. 29°09′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Крупкі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000215 |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў Крупках Мінскай вобласці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Крупкі. Пахаваны 223 загінулых, сярод якіх воіны і партызаны, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 98 мірных жыхароў в. Слаўнае, расстраляныя гітлераўцамі ў 1942 годзе. Сярод пахаваных — воіны 5-й гвардзейскай танкавай арміі і 10-га гвардзейскага Кіеўскага бамбардзіровачнага авіяпалка, якія загінулі ў чэрвені 1944 годзе пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Шпіль жалезабетонны вышынёй 3,3 м, шырыня ў аснаваніі 3 м. Злева і справа ад абеліска пліты з прозвішчамі пахаваных у брацкай магіле[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла Датаванне каштоўнасці 1942 год(недаступная спасылка)