Крупкі
Горад
Крупкі
| ||||||||||||||||||||||||||
Кру́пкі[2] (афіц. транс.: Krupki) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крупскага раёна, на р. Бобр. За 121 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Насельніцтва 8 680 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З сяр. 16 ст. мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ, належалі Сангушкам. Згадваецца ў інвентары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтр аднайменнага маёнтка[3]. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 1919 у Віцебскай губерні, з 1923 у Аршанскім павеце. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам Крупскага раёна. У 1926 годзе ў мястэчку пражывала 2097 жыхароў. Дзейнічалі посуда-ганчарны, лесапільны, запалкавы, маслабойны заводы, швейная арцель «Перамога».
У 1933 годзе заснаваныя дрэваапрацоўчая арцель «Ударнік», льнозавод, кавальская арцель «Чырвоны молат», пякарня, МТС, агульнаадукацыйная школа, ветэрынарны тэхнікум. 20 лютага 1938 года Крупкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня гэтага ж года Крупкі прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе ў Крупках пражывала 3455 жыхароў. З 1 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года Крупкі былі акупаваны нацысцкімі захопнікамі. 1800 жыхароў загінулі. З 1991 года — горад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 8,0 тыс. чал.; 2009 — 7 880 чал.; 2015 — 8 602 чал.[4]; 2016 — 8 630 чал.[5]; 2017 — 8 680 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Крупчанка».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
- Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- Мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева[6]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік Алене Фёдараўне Колесавай
- Крупскі сядзібны дом
- Свята-Мікалаеўская царква (1998)
- Касцёл Святога Юзафа (пач. XXI ст.)
- Брацкая магіла (1942)
- Брацкая магіла (1941—1944)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Художественной галерее в Крупках официально присвоено имя художника Бориса Аракчеева. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Крупки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крупкі
Геаграфічныя звесткі па тэме Крупкі на OpenStreetMap
- Крупкі на сайце Глобус Беларусі
- Крупкі на Radzima.org