Брацкая магіла (Любонічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Любонічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000460шыфр 512Г000460

Брацкая магіла — воінскае пахаванне ў аграгарадку Любонічы Кіраўскага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Брацкая магіла знаходзіцца на вясковых могілках, дзе пахавана 67 воінаў. Адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў. Захаванне загінулых воінаў адбылося ў 1944 годзе. 28 чэрвеня 1941 года ў баі за пераправу на рацэ Бярэзіна загінула 116 воінаў 438-га, 457-га, 518-га стралковых палкоў 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронта.

Скульптура ўстаноўлена ў 1965 годзе. Уяўляе сабой «Савецкага воіна з каскай, вянком і партызана ва ўвесь рост». Унізе скульптуры размяшчаецца мармуровая пліта з надпісам: «Останки 132 советских воинов и партизан павших освобождая нашу землю в 1944 году покоятся в этой братской могиле. Имена большинства из них неизвестны. Вечная память от благодарных потомков. 9 мая 2005». Па абодва бакі ад скульптуры размешчаны мармуровыя пліты з імёнамі пахаваных. У самым нізе ўсталявана ахоўная дошка. Вакол брацкай магілы ўстаноўлена бетонная агароджа. Тэрыторыя брацкай магілы выкладзена тратуарнай пліткай. Перад помнікам знаходзіцца тры мармуровыя пліты з імёнамі пахаваных. Памер пахавання 9,0 м х 11 м[1][2].

Зноскі