Брацкая магіла (Перарост)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°18′06″ пн. ш. 31°28′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Перарост
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000274шыфр 313Д000274
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Перарост, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на грамадзянскіх могілках

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны воіны, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вязваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталі, і 3 партызаны, якія загінулі ў Вялікаю Айчынную вайну. У 1954 годзе на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна у поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка перад надмагільным збудаваннем па перыметры агароджана жалезным плотам і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абеіх баках ад помніка знаходзяцца чатыры кветнікі.

Надмагільнае збудаванне ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны воінаў загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс уверсе «Вечная слава воинам, грудью отстоявшим свободу и назависимость нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941−1945 г.г.».

Перад пастаментам і па абодва бакі ад яго усталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі вядомых ваяроў Чырвонай Арміі. Па абодва бакі ад пастамента ўсталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі землякоў, якія не вярнуліся з франтоў Другой сусветнай вайны[1].

Зноскі