Бронзаграфіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бронзаграфіт — сітаваты антыфрыкцыйны спечаны матэрыял, які складаецца з бронзы (медзь — аснова, волава — 8,5—9 %) і часціц графіту (1,5—3 %), раўнамерна размеркаваных паміж крышталямі бронзы. Поры гэтага матэрыялу напоўнены маслам. Атрымліваюць бронзаграфіт метадамі парашковай металургіі. З бронзаграфіту вырабляюць утулкі для падшыпнікаў слізгацення. Наяўнасць масла ў сітавінах матэрыялу дазваляе ўжываць падшыпнікі ў многіх выпадках без прымусовай змазкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

З БРЭ:

  • Ра­ков­ский В. С., Сак­лин­ский В. В. По­рош­ко­вая ме­тал­лур­гия в ма­ши­но­строе­нии. М., 1973.