Бруклін 9-9
| Бруклін 9-9 | |
|---|---|
| Brooklyn Nine-Nine | |
| | |
| Жанр | сіткам |
| Аўтар(ы) | Дэніэл Дж. Гур[d] і Майкл Шур[d] |
| Вытворчасць | NBC |
| У галоўных ролях | |
| Краіна вытворчасці | ЗША |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 8 |
| Колькасць выпускаў | 153 |
| Першы выпуск | 17 верасня 2013 |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар(ы) | |
| Выканаўчы прадзюсар(ы) |
Дэніэл Гур, Майкл Шур, Дэвід Майнэр, Філ Лорд, Крыс Мілер |
| Месца здымак | Лос-Анджэлес |
| Працягласць | 20—23 хвілін (эпізод) |
| Тэлеканал(ы) | NBC |
| Спасылкі | |
| nbc.com/brooklyn-nine-ni… | |
| IMDb ID 2467372 | |
Бруклін 9-9 (англ.: Brooklyn Nine-Nine) — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на каналах Fox (2013—2019) і NBC (з 2019). Прэм’ера адбылася 17 верасня 2013 года.
Серыял быў добра ўспрыняты амерыканскай тэлепрэсаю, публікай і крытыкамі, і быў уганараваны дзвюма прэміямі «Залаты глобус» у 2014 годзе ў намінацыях «Найлепшы камедыйны тэлесерыял» і «Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным тэлесерыяле».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт серыяла разгортваецца ў выдуманым 99-м аддзяленні паліцыі ў Брукліне, Нью-Ёрк, дзе каманду дэтэктываў ўзначальвае надзвычай сур’ёзны капітан Рэйманд Холт (Андрэ Браўэр). Сярод галоўных герояў серыяла: Джэйк Перальта (Эндзі Сэмберг) — таленавіты, але занадта жартаўлівы; Эмі Сант’яга (Меліса Фумэра) — скурпулёзная і занудлівая; Чарлз Бойл (Джо Ла Труліа) — дзівакаваты і аматар смачна пад'есці; Роза Дыяз (Стэфані Беатрыс) — сур’ёзная і таямнічая. Дэтэктывы аддаюць справаздачу сяржанту Тэры Джэфардсу — (Тэры Крус) — які характарызуецца празмернай прыхільнасцю да сям’і і нежаданнем вярнуцца да актыўнай паліцэйскай работы ад страху памерці ў час выканання сваіх службовых абавязкаў. Амаль усе падзеі разгортваюцца ў Брукліне і ўключаюць большасць з асабістага складу аддзялення паліцыі.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Будынак выдуманага 99-га паліцэйскага ўчастка і службовыя аўтамабілі належаць сапраўднаму ўчастку № 78 паліцыі горада Нью-Ёрка, што размешчаны на рагу Шостай авеню і Берген-стрыт, непадалёк ад спартыўнай арэны Барклайс-цэнтр у Брукліне.
Спіс эпізодаў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Эпізоды | Прэм’ера | Фінал |
|---|---|---|---|
| 1 | 22 | 17 верасня 2013 | 25 сакавіка 2014 |
| 2 | 23 | 28 верасня 2014 | 17 мая 2015 |
| 3 | 23 | 27 верасня 2015 | 19 красавіка 2016 |
| 4 | 22 | 20 верасня 2016 | 23 мая 2017 |
| 5 | 22 | 26 верасня 2017 | 20 мая 2018 |
| 6 | 18 | 10 студзеня 2019 | 16 мая 2019 |
| 7 | 13 | 6 лютага 2020 | 23 красавіка 2020 |
| 8 | 10 | 12 жніўня 2021 | 16 верасня 2021 |