Брунталь (Чэхія)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Бру́нталь (чэшск.: Bruntál) — горад у Чэхіі ў Мараўскасілезскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню горад згадваецца ў хартыі, выдадзенай багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам I у 1223 годзе: там сказана, што Брунталь быў першым чэшскім горадам, у якім за дзесяць гадоў да выдання хартыі было ўведзена Магдэбургскае права. Рост горада ў Сярэднявеччы быў звязаны з тым, што ў яго наваколлях вялася здабыча каштоўных металаў.
Першапачаткова Брунталь уваходзіў у Мараўскую марку, аднак у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў перайшоў пад кантроль Опаўскага княства. Падчас Трыццацігадовай вайны імператар Фердынанд II канфіскаваў горад у яго ранейшых уладальнікаў за падтрымку боку праціўнікаў, і перадаў яго свайму брату Карлу I, які быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна. З 1625 года ў горадзе было заснавана лейтэнантства Ордэна.
Пасля Першай сусветнай вайны ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі горад апынуўся ў складзе Чэхаславакіі.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Бюдынген, Германія
Кастэларана, Італія
Гашавіцы, Польшча
Аполе, Польшча
Плунге, Літва
Штурава, Славакія
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брунталь (Чэхія)