Брысбен (рака)
Выгляд
| Брысбен | |
|---|---|
| англ. Brisbane River | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 344 км |
| Басейн | 13 600 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Вялікі Водападзельны хрыбет |
| • Каардынаты | 26°39′00″ пд. ш. 152°22′00″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Moreton Bay[d] |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 27°22′19″ пд. ш. 153°09′50″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Moreton Bay[d] |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Брысбен (англ.: Brisbane River) — рака ў Квінслендзе (Аўстралія).
Даўжыня ракі — 344 км, плошча басейна каля 13,6 тыс. км². Вытокі размешчаны ў раёне горада Нананга. Далей да Брысбена рака працякае ў паўднёвым напрамку, у ніжнім цячэнні рэчышча звілістае. Вусце ракі — заліў Марэтон, ва ўсходнім Брысбене.
У месцы ўпадзення ракі ў заліў знаходзяцца мангравыя зараснікі. Брысбен багаты рыбай, гэта адзін з некалькіх арэалаў рогазуба, эндэмікаў Квінсленда[1].
У нізоўях ракі часта адбываюцца паводкі, перыядычна — катастрафічныя. Апошняя наймоцная паводка адбылася ў студзені 2011 года[2][3].
Праз раку пабудавана 16 буйных мастоў і адзін тунэль пад вадой. Большасць мастоў размешчана ў Брысбене.
Зноскі
- ↑ The Australian. News Limited. 2008-01-03
- ↑ Hubert Chanson (2011). «The 2010—2011 Floods in Queensland (Australia): Observations, First Comments and Personal Experience». La Houille Blanche (Paris: Société Hydrotechnique de France) (1): 5-11. ISSN 0018-6368
- ↑ Паводка ў Аўстраліі: жыхароў Брысбена просяць бегчы