Перайсці да зместу

Брыс Алігі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыс Алігі
фр.: Brice Clotaire Oligui Nguema
прэзідэнт Габона[d]
з 30 жніўня 2023
Папярэднік Алі бен Бонга Андзімба

Нараджэнне 3 сакавіка 1975(1975-03-03)[1] (49 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва[3]
Член у
Адукацыя
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыс Клотэр Алігі Нгема (фр.: Brice Clotaire Oligui Nguema) — кіраўнік габонскай ваеннай хунты «Камітэт па пераходзе і аднаўленню інстытутаў»[6][7].

Маці паходзіла з народа тэке, бацька — з народа фанг. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Амара Бонга[8]. Потым скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію Мекнеса ў Марока[9].

Быў ад’ютантам прэзідэнта Амара Бонга. Працаваў ваенным аташэ ў пасольствах Габона ў Марока і Сенегале[10]. З кастрычніка 2018 года быў начальнікам раздедвальнай службы Рэспубліканскай гвардыі[11][12]. У красавіку 2020 года ўзначаліў Рэспубліканскую гвардыю[13].

Таксама вядомы як мультымільярдэр, замяшаны ў справе аб крадзяжах. Мае сувязі з наркаколамі паўднёваамерыканскіх і івуарыйскіх картэляў[6]. Валодае некалькімі аб’ектамі нерухомасці ў ЗША коштам больш за 1 мільён долараў[14].

У жніўні 2023 года ўдзельнічаў у ваенный перавароце, у выніку якога зрынуты Алі бен Бонга Андзімба[15]. 4 верасня адбылася афіцыйная інаўгурацыя Алігі як часовага кіраўніка краіны[16].

  1. https://www.jeuneafrique.com/1493818/politique/au-gabon-brice-tout-puissant-tombeur-des-bongo/
  2. https://www.africaintelligence.com/central-africa/2023/08/30/gabon-coup-general-oligui-leads-the-charge-as-bongo-clan-rivalries-reach-boiling-point,110037939-art
  3. https://thesportsgrail.com/who-is-brice-oligui-nguema-gabon-coup-leader-and-new-interim-president-bio-age-wife-family-religion-net-worth/
  4. Putsch au Gabon: qui est le général Brice Clotaire, formé à l'Académie de Meknès? — 2023. Праверана 30 жніўня 2023.
  5. Le Figaro, Figaro / A. BrézetParis: Société du Figaro, 1826. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
  6. а б Actuel, Cameroun. Qui est Brice Clotaire Oligui Nguema, le Général à la tête de la transition gabonaise ? - Cameroun Actuel(нявызн.) (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  7. Agbehonou, Kané. Qui est Brice Oligui Nguema, le général à la tête du Coup d'État au Gabon ?(нявызн.)(недаступная спасылка). AfrikBuzz (30 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2023. Праверана 30 жніўня 2023.
  8. Gabon coup: General Oligui leads the charge as Bongo clan rivalries reach boiling point (англ.). Africa Intelligence (30 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  9. Putsch au Gabon: qui est le général Brice Clotaire, formé à l'Académie de Meknès?(нявызн.). H24info.ma (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  10. Who is Brice Oligui Nguema, alleged coup leader in Gabon? (англ.). Aljazeera (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  11. General Brice Oligui Nguema, the man named to lead Gabon after coup (англ.). France 24 (30 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  12. Mondafrique, La redaction de. Coup d'état Gabon, notre portrait du général Brice Oligui Nguema, patron de la Garde Républicaine(нявызн.). Mondafrique (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  13. JUST-IN: Col. Brice Nguema Is New Gabonese Leader, Replaces Ali Bongo (англ.) (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  14. Zalan, Emmanuel Freudenthal, Roshanak Taghavi, and Kira. Gabon’s First Family Stashed Cash in DC Property (англ.). OCCRP. Праверана 30 жніўня 2023.
  15. Report, Agency. JUST-IN: Col. Brice Nguema Is New Gabonese Leader, Replaces Ali Bongo (англ.) (30 жніўня 2023). Праверана 30 жніўня 2023.
  16. Лидер переворота в Габоне приведён к присяге в качестве временного президента(нявызн.). BusinessLIVE (4 верасня 2023).